News and articles

Топ парадаў для фрылансераў на кожны этап прафесійнага жыцця

Топ парадаў для фрылансераў на кожны этап прафесійнага жыцця

Па нашых назіраннях, часцей за ўсё сустракаюцца фрылансеры, якія знаходзяцца адным з трох этапаў прафесійнага жыцця. У гэтым арыткуле мы прадстаўляем апісанне кожнага ...

Навіна за навіной пераконваюць: значная частка дарослых працуце ў рэжыме фрыланс і іх колькасць расце. Напрыклад, нядаўна FBB пісаў, што у 2020 годзе колькасць фрылансераў у ЗША ўзрасце да 40% усіх працаўнікоў. Аднак ці задумваліся вы калі-небудзь, хто на самой справе гэтыя фрылансеры? Адказ просты — гэта мы. Фрылансеры — гэта людзі, якія знаходзяцца на розных этапах жыцця, хто вырашыў пакінуць традыцыйнае працоўнае месца і выправіцца ў вольнае плаванне.

Па нашых назіраннях, часцей за ўсё сустракаюцца фрылансеры, якія знаходзяцца адным з трох этапаў прафесійнага жыцця. У гэтым арыткуле мы прадстаўляем апісанне кожнага перыяду, а таксама перавагі ды выклікі, з якімі фрылансеры сутыкаюцца на гэтых этапах.

Трэба адзначыць, што гэта дастаткова схематычныя ды абагульненыя звесткі, таму не кожны вольны мастак акуратна ўпішацца ў адпаведны партрэт. А некаторыя фрылансеры могуць знаходзіцца на пераходным этапе.

Фрылансер-пачатковец

Тыповы пачатковец пачынае фрылансіць шчэ ў студэнцтве, таксама ён можа пачаць адразу па заканчэнню школы. Звычайна на гэтым этапе людзі не маюць традыцыйнага працоўнага досьведу, што называецца вопыту працы як прафесіяналы, хаця яны, магчыма, і маюць досьвед сезоннай працы або занятасці на няпоўны працоўны дзень. Часта гэтыя асобы прыходзяць да фрылансу ў выніку адсутнасці варыянтаў працаўлаткавання ў абранай сферы дзейнасці. Або яны могуць па-просту мець прадпрымальніцкі дух.

Вось некаторыя перавагі, ўнікальныя для фрылансера-пачаткоўца:

  1. Лёгкі доступ да выкладчыкаў і сакурснікаў. Гэта асабліва слушна для тых пачаткоўцаў, хто шчэ студэнты.
  2. Найноўшыя, найбольш сучасныя веды ды навыкі па спецыяльнасці, уключаючы вывучэнне новых тэхналогій. Фрылансеры гэтага тыпу трымаюць веды ў сваіх галовах шчэ свежымі.
  3. Адносна нізкія выдаткі на пражыванне. Большасць пачаткоўцаў шчэ не стварылі сям’і ды не маюць іпатэкі. Яны могуць быць цалкам або часткова на ўтрыманні бацькоў.
  4. Энэргія ды энтузіазм. Для большасці фрылансераў гэта мусіць быць захапляльны час, бо адбываецца трансфармацыя студэнта ў прафесіянала.

Унікальныя выклікі для фрылансера-пачаткоўца:

  1. Адсутнасць або недахоп досведа. Многія з пачаткоўцаў шчэ не працавалі з дастатковай колькасцю кліенцкіх замоваў і праектаў. Яны могуць шчыра здзівіцца нечаканым з’явам ды падзеям.
  2. Адстунасць партфоліа або худое парфоліа. Паколькі пачатковец не мае дастатковага досведа працы, ён не можа мець вельмі вялікае партфоліа.
  3. Могуць адносіцца да фрылансу занадта легкадумна. Некаторыя маладыя спецыялісты могуць пацярпець з-за нядбайнага вядзення бізнэсу: яны могуць не афармляць кантракты або зацягваць выкананне замоваў.

Гнуткі фрылансер

Мы называем фрылансераў наступнага этапу развіцця гнуткімі не таму, што яны маюць эластычныя мускулы, а з-за таго, што яны маюць патрэбу ў гнуткім графіку працы. Іхны пошук балансу паміж працай і жыццём — вось галоўная прычына, чаму яны звярнуліся да фрылансу. Яны намагаюцца жангліраваць прафесіянальнай кар’ерай і дагладам за маленькім дзіцём, хворым супругам ці старэнькімі бацькамі. Таксама гэта могуць быць працаўнікі на няпоўнай занятасці, якія шукаюць дадатковы прыбытак.

Гнуткія фрылансеры таксама маюць некаторыя ўнікальныя перавагі:

  1. Больш досведу. Гэтыя фрылансеры, хутчэй за ўсё, маюць досвед працы ў сваёй сферы некалькі год. Бывае, яны нават працавалі ў традыцыйным рэжыме доўгатэрмінова нанятага супрацоўніка.
  2. Сур’ёзнае партфоліа. Паколькі гэтыя фрыласеры маюць досвед, у іх быў час, каб назапасіць дастаткова сільных прыкладаў сваіх прац для пераканаўчага партфоліа.
  3. Маюць напрацаваныя прафесійныя сувязі. Гэтыя фрылансеры ўжо ведаюць калег у сваёй тэме і могуць нават ведаць патэнцыйных кліентаў (у тым ліку былых наймальнікаў).
  4. Высокая матывацыя заставацца фрылансерам. Іхнае імкненне да гнуткага графіка азначае, што гэтыя прафесіяналы маюць высокую матывацыю на поспех у фрылансе. Калі ім прапануюць традыцыйную форму занятасці, яны могуць адхіліць яе.

Тым не менш гнуткія фрылансеры таксама сутыкаюцца з заўважнымі праблемамі:

  1. Тайм-мэнэджмэнт. Як у прафесійным, так і ў прыватным жыцці гэты тып фрылансераў вельмі заняты. Іхны час у вялікай пашане і яны імкнуцца выкарыстаць яго найбольш эфектыўна.
  2. Стрэс. З-за адначасовай працы над некалькімі праектамі гнуткія фрылансеры перажываюць шмат стрэсу. Калі вы такі фрылансер, то знайдзіце магчымасць вывучыць некалькі тэхнік па нейтралізацыі стрэса.
  3. Фінансы. Гэтая група фрылансераў мае ўсе шасы сутыкнуцца з найвялікшай праблемай у фінансавым аспекце. Яны таксама могуць несці адказнасць за матэрыяльнае забеспячэнне або падтрымку іншых членаў сваёй сям’і.

Профі другой кар’еры

У фінале мы раскажам пра групу фрылансераў, якая ў асноўным утрымлівае прафесіяналаў перадпенсійнага ўзросту або тых, хто толькі выйшаў на пенсію. Яны ўжо зрабілі сабе кар’еру ці ў сваёй, ці ў адрознай ад іхнай сучаснай дзейнасці сферы. Зараз яны гатовыя пачаць будаваць другую кар’еру і ў іхныя планы ўваходзіць праца толькі на сябе.

Па многіх прычынах гэтая група мае больш перавагаў, чым іншыя:

  1. Досвед. Профі другой кар’еры маюць шматгадовы досвед працы. Нават калі ён не мае непасрэднага дачынення да іх цяперашняй сферы дзейнасці, штосьці з таго, чаму яны паспелі навучыцца, можа спатрэбіцца.
  2. Рэпутацыя. Такі прафесіянал можа быць добра вядомы ў сваёй сферы, ён, магчыма, мае навуковую ступень, паспеў напісаць кнігу або можа пахваліцца іншымі значнымі дасягненнямі.
  3. Вялізнае парфоліа. Хутчэй за ўсё, профі другой кар’еры мае шырокае партфоліа ды ўнушальныя дасягненні ў сваёй карпаратыўнай кар’еры.
  4. Сувязі. Гэты фрылансер ведае патрэбных людзей, ён будзе мець выхады на вышэйшае кіраўніцтва, а таксама на іншых асоб, якія прымаюць рашэнні.
  5. Фінансавая стабільнасць. У гэтай групы фрылансераў назіраецца большая фінансавая ўстойлівасць, у параўнанні з фрылансерамі іншых узроставых груп. Магчыма, яны атрымліваюць пенсію або маюць значныя ашчаджэнні.

Аднак профі другой кар’еры таксама могуць сутыкнуцца з праблемамі:

  1. Тэст на адпаведнасць сучаснасці. На жаль, многія патэнцыйныя кліенты могуць лічыць вас тэхналагічна адсталым, нават калі вы ідзеце ў нагу з часам. І даказваць, што вашыя веды і ўменні сучасныя ды адпавядаюць патрабаванням часу, — ваш прафесійны абавязак.
  2. Магчымыя праблемы са здароўем. На гэтым этапе жыцця вы або ваш партнёр можаце сутыкнуцца з фізічным разладам. Таму асбаліва важна датрымлівацца здаровага стылю працы і жыцця.
  3. Аднаўленне профіля. Як фрылансер вы маеце патрэбу онлайнавага профілю, у чым не было неабходнасці, калі вы працавалі ў карпаратыўным свеце. Вам трэба будзе весці свае профілі ў сацыяльных медыях ды развіваць інтэрнэт-прысутнасць.

Вашая праўда

Прыемнасць ў тым, што вы можаце пачаць працаваць на сябе ў якім заўгодна пункце вашага жыцця. На якой стадыі вы зараз знаходзіцеся? З якімі бонусамі або выклікамі фрылансу вы зараз сутыкаецеся? Запрашаем дзяліцца меркаваннямі на старонцы FBB у фэйсбуку.

Таццяна Бублікава паводле Freelance folder