News and articles

У Гомелі прэзентаваны сайт freelance.baj.by
| Developments 1131

У Гомелі прэзентаваны сайт freelance.baj.by

30 жніўня ў гомельскай філіі ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прэзентаваны новы сайт асацыяцыі freelance.baj.by – першая ў краіне прафесійная сацыяльная сетка для ...

Мультымедыя-прэзентацыю інтэрнэт-рэсурса для гомельскіх калег зладзілі адна з каардынатараў праекта Таццяна Бублікава і сябра БАЖАнтон Сурапін.

На здымку: прэзентацыя новага інтэрнэт-рэсурса ў Гомелі.

На сайце змешчаны прапановы працы ад рэдакцый, фрылансераў, свежыя водгукі. Праз новы рэсурс можна атрымаць замову на напісанне  артыкулаў, рэпартажаў, падрыхтоўку фота- і відэасюжэтаў, а таксама атрымаць прававую дапамогу, даведацца пра падзеі і навіны ў асяродку фрылансераў.

Беларускае заканадаўства, дарэчы, ніяк не рэгулюе дзейнасці фрылансераў – вольных журналістаў, не звязаных працоўнымі дамовамі з канкрэтнымі рэдакцыямі. У законе пра СМІ звужана нават паняцце “журналіст” да “журналіста СМІ”.

Госці з Мінска раздалі гомельскім калегам параднік і прававы даведнік“Анатомія фрылансу”, падрыхтаваны Таццянай Бублікавай і Аляксандрам Жуком.

Крыніца Служба маніторынга БАЖ