News and articles

| Developments 1396

Апошні дзень падачы заявак на вакансію рэдактара сайта АМП

Да 27 студзеня ўключна прымаюцца заяўкі на пазіцыю рэдактара сайта Альтэрнатыўнай моладзевай платформы www.ampby.org. ...

Беларускі Нацыянальны Моладзевы Савет «РАДА» шукае маладых і мэтанакіраваных прэтэндэнтаў на пазіцыю рэдактара моладзевага сайта www.ampby.org. Дэдлайн падачы заявак (рэзюмэ + заданне) 27.01.2014.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць да 27 студзеня 2014 уключна на адрас info@rada.fm (у тэме ліста пазначыць “redaktar”):

  • Рэзюмэ.
  • Заданне. Адкажы, калі ласка, на пытанне: «Якім ты бачыш развіццё сайта www.ampby.org на бліжэйшыя 2-3 гады? Што хацелася б змяніць ці дапрацаваць?» Аб’ем — да 5000 знакаў з прабеламі.

Плюсам для прэтэндэнтаў будзе наяўнасць спасылак/сканаў матэрыялаў і/альбо прыкладаў адрэдагаваных артыкулаў (і зыходных варыянтаў).

Адабраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • Навыкі журналісцкай і/альбо рэдактарскай працы
  • Уменне арганізацыі каманднай працы
  • Дасканалае валоданне пісьмовай і вуснай беларускай і рускай мовамі. Валоданне замежнымі мовамі — вітаецца
  • Профільная адукацыя, семінары і курсы — вітаюцца
  • Прасунутае карыстанне кампутарам і офіснымі праграмамі
  • Валоданне асновамі адміністравання сайта
  • Валоданне асновамі інфармацыйнай бяспекі — вітаецца

Абавязкі рэдактара сайта ampby.org:

  • Арганізацыя працы рэдакцыі і сайта ў адпаведнасці рэдакцыйнай палітыкай
  • Генерацыя рэдакцыйных заданняў у адпаведнасці з канцэпцыяй сайта і кантроль якасці матэрыялаў, рэдактура і вычытка
  • Абнаўленне і развіццё сайта
  • Прасоўванне сайта і асобных артыкулаў на іншыя інфармацыйныя рэсурсы
  • Праца па прасоўванні сайта ў сацыяльных сетках
  • Збор і публікацыя інфармацыі пра дзейнасць моладзевых арганізацый
  • Напісанне артыкулаў з улікам спецыфікі інтэрнэт-журналістыкі
  • Наведванне мерапрыемстваў і напісанне артыкулаў па іх выніках
  • Напісанне справаздач, збор статыстыкі сайта
  • Наладжванне інфармацыйнага партнёрства і супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі, ініцыятывамі, праектамі, іншымі інфармацыйнымі рэсурсамі.

AMP