News and articles

Запісвайцеся на вэбінар з сапраўднай шведскай фрылансеркай Жазэфінай Улевік — 9 сакавіка, 18:00
9 сакавіка а 18 гадзіне ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, а таксама ў рэгіянальных суполках у Гродне і Глыбокім адбудзецца вэбінар з дасведчанай шведскай ...
Удзел у відэамосце чатырох гарадоў можа узяць любы ахвочы, абмеркаваць пачутае і падзяліцца сваім досведам працы. Вэбінар будзе складацца з двух частак, у першай з якіх Жазэфіна адкажа на раней зададзеныя пытанні, а ў другой – прыме ўдзел у відэадыскусіі.
Прымайце ўдзел у вэбінары! Для гэтага зрабіце адзін клік і зарэгіструйцеся>>
9 сакавіка 2017 г. а 18.00 на цэнтральным офісе ГА “БАЖ” у Мінску, а таксама ў рэгіянальных суполках у Гародні і Глыбокім адбудзецца вэбінар з дасведчанай шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік.
Калі ласка, да 25 лютага уключна дасылайце вашыя пытанні сп-ні Улевік на адрас: press@baj.by з пазнакай «Пытанне да Жазэфіны».
Жазэфіна Улевік распавядае пра сябе:
►Цікаўная. Працую ў фрылансе ўжо 13 гадоў. Выдала тры кнігі. Апошнія год-два супрацоўнічаю ў якасці рэдактара з гэтым цудоўным часопісам -- vi-tidningen.se.
►Пераважна заўсёды працавала з уік-эндаўскімі выпускамі шведскіх агульнанацыянальных выданняў. Рыхтую партрэтныя інтэрв’ю, лонгрыды, падарожныя нататкі і асабістыя кронікі.
►Мне падабаецца пісаць пра адносіны. У кожным героі мяне захапляюць чалавечыя стасункі, уздыхі, абмен позіркамі, штосьці невымоўнае.
►Сярод іншага, мае журналісцкія тэмы захопліваюць культурніцкую і сацыяльную праблематыку.
►Раней я ездзіла штогод у вялікую журналісцкую вандроўку разам з фатографам. Збылася мая даўняя журналісцкая мара. Мы ездзілі ў Мексіку, Бангладэш, Японію, на Трынідад, у Венесуэлу і ў Ліван. Было вельмі цікава, і я шмат чаго даведалася. Аднак пяць год таму я нарадзіла дзіця і стала марыць пра працу іншага кшталту. Як, напрыклад, пра напісанне кнігаў.
►Я напісала кнігу пра культуру падарожжаў і жыцця ў трэйлерах, пра самотную жанчыну ў Токіё, пра маладую сямейную пару жанчын, якія вырашылі стаць мамамі.
►На мой погляд журналістыка -- гэта найбольш захапляльная прафесія з ўсіх магчымых.
►Вось мой інтэрнэт-сайт: www.olevik.se
►Вось некалькі неблагіх прыкладаў маіх працаў.
- Гэта партрэтнае інтэрв’ю з жонкай аднаго вельмі вядомага і вельмі супярэчлівага шведскага пісьменніка.
- Вось гісторыя пра правядзенне сусветнага кубку па працяглым плаванні ў ледзяной вадзе на самай поўначы Швецыі.
- А вось яшчэ адно партрэтнае інтэрв’ю пра найбольш вядомага на сёння шведскага пісьменніка Давіда Лагеркранца. Ён напісаў працяг трылогіі Стыга Ларсана і быў шмат крытыкаваны за гэта. Ён не хацеў даваць гэтае інтэрв’ю. Таму мы вырашылі напісаць яго без ягонага ўдзелу, размаўляючы з ягонымі сябрамі, калегамі і ворагамі.
Для цікаўных -- фэйсбук Жазэфіны.