News and articles

На журналістаў з Брэста Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву зноў “палююць” супрацоўнікі міліцыі
| Developments 12

На журналістаў з Брэста Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву зноў “палююць” супрацоўнікі міліцыі

8 кастрычніка прадстаўнікі адразу двух раённых аддзелаў унутраных спраў чакалі журналістаў у пад’ездзе дома, дзе жывуць Алесь Ляўчук і Мілана Харытонава. ...

Паводле Ляўчука, пра тое, што ў пад’ездзе знаходзяцца супрацоўнікі міліцыі, яго папярэдзілі суседзі. Высветлілася, што ўчастковыя з Ленінскага РАУС Брэста і Камянецкага РАУС прыехалі адмыслова дзеля таго, каб уручыць журналістам-фрылансерам пратаколы, складзеныя на падставе артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).

Журналістаў абвінавацілі ў парушэнні заканадаўства падчас паездкі ў горад Высокае Камянецкага раёна, дзе сёлета адбыўся абласны фестываль-кірмаш “Дажынкі”. У рэпартажы Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай распавядалася пра тое, як горад рыхтаваўся да гэтай падзеі.

“Я адмовіўся падпісваць пратакол, а таксама ад прапановы супрацоўнікаў міліцыі паехаць з імі ў пастарунак”, – паведаміў Алесь Ляўчук і адзначыў, што гэтая гісторыя ёсць працягам ціска на яго і Мілану Харытонаву за прафесійную журналісцкую дзейнасць.

Брэсцкія незалежныя журналісты, сябры ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Ляўчук і Харытонава неаднаразова прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП. Так, сёлета ў траўні Алесь Ляўчук быў аштрафаваны на 25 базавых велічынь (612,5 рубля).

Фота з сайта ГА "БАЖ"