News and articles

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за дакументальны фільм
| Developments 325

У Гомелі будуць судзіць рэжысёра за дакументальны фільм

Міліцыя папярэдзіла журналістку-фрылансера Марыю Булавінскую, што на яе склалі адміністрацыйны пратакол за выраб без акрэдытацыі дакументальнага фільма “Бяздомны ...

Участковы інспектар Цэнтральнага РАУС Гомеля Аляксандр Гусеў паведаміў Марыі, што фрылансерка нібыта парушыла артыкула 22.9 КаАП.

Фільм быў паказаны 6 верасня на беларускамоўным спадарожнікавым тэлеканале “Белсат”, які транслюе свае перадачы з тэрыторыі Польшчы. На сайце тэлеканала Булавінская пазначана як рэжысёр фільма.

“Я адмовілася ісці на гутарку з участковым на падставе sms-паведамлення, да таго ж з няправільна напісаным прозвішчам. У тэлефоннай размове з участковым спаслалася таксама на артыкул 27 Канстытуцыі, які гарантуе грамадзянам права не сведчыць супраць сябе і блізкіх сваякоў”, — паведаміла карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” Марыя Булавінская.

Яна дадала, што гэта першы прэцэдэнт, калі за дакументальную стужку пра знос драўлянай забудовы ў горадзе вядзецца міліцэйскі пераслед. У фільме ідзе гаворка пра мастака-рэстаўратара, прафесійнага цесляра Андрэя Скідана, які ратуе ад знішчэння ў гістарычнай частцы горада разнЫ дэкор з драўляных дамоў, што трапляюць пад знос.

На зруйнаванне пайшоў нават арыгінальны дом, у якім, паводле падання, правяла свае апошнія дні княгіня і мецэнатка Ірына Паскевіч. Высілкамі неабыякавых гомельцаў дом  уратаваны і захоўваецца ў разабраным стане за горадам, чакаючы рэканструкцыі на новым месцы ў цэнтры горада.

Адміністрацыйны пратакол з міліцыі дасланы Марыі Булавінскай на хатні адрас.

Крыніца