News and articles

У Мінску прайшло масавае судзілішча над фрыланс журналістамі
| Developments 171

У Мінску прайшло масавае судзілішча над фрыланс журналістамі

14 снежня ў Мінску разглядаюцца ажно пяць адміністрацыйных спраў супраць беларускіх незалежных журналістаў. Усіх судзяць за незаконны выраб прадукцыі СМІ. ...

У судзе Першамайскага раёна Мінска ў якасці адказчыкаў выступаюць Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды 28 кастрычніка і вырабу відэапрадукцыі для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.

40 базавых (980 рублёў) велічынь штрафу ад суддзі Святланы Чараповіч атрымала Вольга Чайчыц. Такі ж па памеры штраф і ў журналіста Сяргея Краўчука. Яго справу разглядала суддзя Таццяна Ліннік

Вынік разгляду справы Ірыны Арахоўскай пакуль невядомы. Журналістка на суд не прыйшла, а агучыць ёй рашэнне па тэлефоне ў судзе адмовіліся. 

Таксама ў гэты дзень у судзе Партызнаскага раёна прайшло яшчэ адно паседжанне ў дачыненні да незалежнага журналіста. Генадзя Барбарыча вінавацілі ў падрыхтоўцы матэрыяла для сайту "Радыё Рацыя". Але ў выніку суд вярнуў пратакол правапарушэння на дапрацоўку ў РУУС.

Крыніца, на фота Вольга Чайчыц у судзе 14 снежня. Фота з Facebook