News and articles

Блогера не пусцілі на брыфінг старшыні Брэсцкага абвыканкама
| Developments 37

Блогера не пусцілі на брыфінг старшыні Брэсцкага абвыканкама

Напярэдадні брыфінга, які 14 сакавіка ладзіў старшыня Брэсцкага абвыканкама Анатоль Ліс, вядомы блогер Сяргей Пятрухін вырашыў даведацца, як можна трапіць на сустрэчу. ...

“Я патэлефанаваў Яўгену Віктаровічу — памочніку нядаўна прызначанага намесніка старшыні аблвыканкама Генадзя Барысюка, — распавёў Сяргей Пятрухін службе маніторынгу ГА “БАЖ”. — На маё пытанне Яўген Віктаровіч адказаў, што брыфінг праводзіцца толькі для акрэдытаваных журналістаў і мяне туды не пусцяць”.

Тым не менш блогер паспрабаваў да пачатку мерапрыемства падыйсці ў Брэсцкі аблвыканкам. Каля ўваходу знаходзіўся Яўген Віктаровіч, які ня толькі зноў адмовіў, спаслаўшыся на адсутнасць акрэдытацыі, але і забараніў рабіць відэазапіс і выклікаў міліцыю.

“Больш за ўсё мяне абурыла тое, што Яўген Віктаровіч даводзіў, што на брыфінгу прысутнічаюць толькі журналісты, — дадае Сяргей Пятрухін. — Але хутка высветлілася, што на мерапрыемства трапілі некаторыя блогеры, а таксама рэдактар інтэрнэт-партала “Рэальны Брэст” Дзяніс Марук, які вёў трансляцыю з брыфінга. Пры гэтым сам Марук распавёў, што ня мае акрэдытацыі журналіста”.

Крыніца