News and articles

Журналіст-фрылансер Стас Івашкевіч: З любой рэдакцыя варта гандлявацца нконт аплаты матэрыяла
| Hereby freelancer 98

Журналіст-фрылансер Стас Івашкевіч: З любой рэдакцыя варта гандлявацца нконт аплаты матэрыяла

"Рэдактар запытаўся, ці аддам я матэрыял па ніжэйшым кошце, я вырашыў “не даставайся ж ты нікому” і пакінуў яго сабе, каб не апускаць планку аплаты сваёй працы". ...

36-гадовы тэлежурналіст Стасу Івашкевіч нарадзіўся ў Менску, у 12 гадоў з матуляй з’ехаў у Чэхію. Скончыў ўніверсітэт у Празе па спецыяльнасці "адміністраванне бізнэсу". Пасля вучобы працаваў па эканамістам, а ва ўзросце 28 год выпадкова прыйшоў у журналістыку. Пачаў працаваць на радыё Свабода. Як журналіст-фрылансер супрацоўнічаў з рознымі выданнямі: парталам Тут.бай, Навіны.бай, Хартыя, 97. Апошнім часам робіць аўтарскую праграму на тэлеканале “Белсат”.

Стас, у цябе няма адмысловай журналісцкай адукацыі, гэта не замінае?

Я не прыхільнік фармальнай адукацыі, але я лічу, што трэба неспынна займацца самаадукацыяй і павышэннем кваліфікацыі. Хаця агульная адукацыя важная таксама для разумення. Але 5 гадоў вучыцца журналістыцы ў інстытуце зашмат.

Чаму ты не адразу стаў  штатным журналістам, а некалькі год працаваў як фрылансер?

Фрылансер можа зарабіць больш чым штатнік, калі ён працуе штодня. І ў мяне доўні час так атрымлівалася. Я не толькі ў Менску працую,  па рэгіёнах шмат езджу.

Якімі якасцямі павінны валодаць паспяховы журналіст – фрылансер?

 Журналісту трэба шмат якасцяў: мець аналітычны розум, валодаць уменнем знайсці агульную мову з людзьмі, быць рызыкоўным, каб прайсці на крок далей чым астатнія. Напрыклад, мы рабілі пра Ліду, да нас ужо напісалі, што тамака памерла рыба, бо імаверна мясцовае ЖКГ спускае свае адкіды ў раку. Мы туды з’ездзілі і ўзялі інтэрв’ю ў кіраўніцтва ЖКГ, якое ўсё адмаўляла. Гэта была інфармацыйная нагода, можна было рабіць матэрыял, але калі задача стаіць ісці на крок далей, наш крок далей быў – мы праніклі на тэрыторыі ЖКГ, падыйшлі да ачыстных збудаванняў, спусціліся ў іх, пусцілі бутэльку, яна потым усплыла ў рацэ.

Ці іншы прыклад - у нас быў інфарматар, які сказаў, што замест таго каб на тэрыторыі кацельнай абяскоджвабць адкіды, яны насамрэч сотнямі тон закопваюцца ў зямлю. Наш крок далей быў -  мы пералезлі праз плот, пакапалі рыдлёўкамі мазутнае балота. Вось такія рызыкоўныя рэчы прыносяць плён. Пэўная рызыкоўнасць – неад’емная частка працы фрылансера, асабліва ў нашых беларускіх ўмовах каб здабыць эксклюзіў і каб твой матэрыял пайшоў сёння за любы кошт. Я канешне асабліва не люблю рызыку, але калі трэба, я на яе свядома іду.

А ў чым недахопы фрылансу ў Беларусі?

Аднойчы я захварэў, лёг на некалькі тыдняў у лякарню, са страўнікам былі сур’ёзныя праблемы, але быў вымушаны ўжо на другі дзень у ложку нешта пісаць, нават выходзіць са шпіталю, каб пісаць стэндапы. У мяне не было аніякага больнічнага. На пенсію я таксама пакуль не спадзяюся. Таму варта адкладаць частку грошаў, інвеставаць у нейкую нерухомасць, каб на старасці гадоў, напрыклад, здаваць у арэнду кватэру, ці нешта, што бы прыносіла пасіўны прыбытак.

Як ты плоціш падаткі?

 12 % падаходны плюс 1 % ФСЗН як фізічная асоба з даходаў за мяжой. З кожнага матэрыяла я плачу падаткі і  раблю гэта сумленна бо ведаю, што ўлады ў любы момант могуць да мяне прыдрацца з падаткамі, таму я не даю ім такога шанца.

Як ты ацэньваеш беларускі медыярынак?

У прынцыпе хапае выданняў. Калі якасны матэрыял яго заўжды бяруць. І добрая стратэгія, калі ты працуеш на адно медыя, перыядычна пісаць у іншае. Я так рабіў калі працаваў на Белсаце, пасылаў свае матэрыялы на “Навіны. бай” і раз на “Тут бай”. Выгада ад гэтай стратэгіі – калі ты працуеш на ўсе тры, ты ведаеш сабе цану, хто колькі плоціць. З кіраўніцтвам усіх СМІ,  дзе я працаваў я меў непрыемныя гутаркі аб аплаце на пачатку. Я прапаноўваю  рэдакцыі матэрыял і пытаю колькі яны мне за яго дадуць. Яны называюць свой кошт, я пярэчу што трэба ў паўтары, два разы болей, яны здзіўляюцца маўляў з чаго гэта ім трэба плаціць болей. Я пачынаю ім  прадаваць свой матэрыял, кажу, каб яны падумалі якія яны атрымаюць ад гэтага матэрыяла выгоды, указваю ім на эксклюзіўнасць інфармацыі, пераконваю, што яны атрымаюць больш праглядаў, больш прыстэжу. Але канешне ты мусіш прынесці якасны прадукт.

Пры падрыхтоўцы кожнага матэрыяла я раблю вялікую аналітычную працу і не важна матэрыял пра свята фіялак ці нейкі эканамічны. Шукаю ў інтэрнэце ўсё, што можна знайсці па гэтай тэме, потым думаю, ў які кантэкст укласці, прадумавыю рэпартажны момант. Гэтыя кампанентны даюць той якасны матэрыял, у якім я на сто адсоткаў упэўнены і таму, калі я вяду перамовы, я ў сабе на сто адсоткаў упэўнены. І калі я размаўляю з рознымі медыямі, я спасылаюся на тыя медыі, з якімі я ўжо правёў цяжкія перамовы, указваю, што для іх  мае кошты былі прымальныя. Я не размаўляю, канешне, з імі звысака.

То бок можна гандлявацца?

Так паўсюль можна гандлявацца. Хаця канешне ў Беларусі гандаль не прыняты, як я заўважыў  і ўсё былі крышачку ў шоку спачатку. Але калі твой матэрыял варта таго, і я ведаю, што я ўкладаю ў яго ў тры разы больш высілкаў, чым ў стандартны рэпартаж, таму я перакананы, што ён больш варты, яго больш людзей прагледзяць, прычытаюць і за гэта я адпаведна патрабую сваё. У выіку атрымліваецца ўзаемавыгодны кампраміс, меньш чым я прасіў на пачатку, але болей чым яны адразу прапанавалі. Але ты ведаеш сабе цану і рэдактар бачыць, што матэрыял варты, пасля цяжкіх перамоваў вы знойдзеце заўжды паразуменне.

Як ты фармуеш цану на матэрыял? Маеш нейкі калькулятар фрыласнера, дзе ты забіваеш усе свае выдаткі?

 Спачатку ты пачынаеш са стандартнага ганарара і потым глядзіш. наколькі ты можаш яго падняць і ў гэтым дапамагае супраца са шматлікімі медыямі каб ведаць сабе рынкавую цану.

А былі выпадкі, калі ты не змог прадаць свой матэрыял добра?

Так быў выпадак, я палічыў свой матэрыял моцным эксклюзівам, таму я прызначыў цану нашмат вышэйшую ўжо за тую, якая была ў перамовах ужо паднята вышэй за сярэднюю. Рэдактар адмовіўся, я працягваў з ім весці перамовы 2 дні, ён усё ж такі адмовіўся. І ўжо было позна аддаваць некаму іншаму, бо хутка страцілася эксклюзіўнасць. Рэдактар запытаўся, ці аддам я ім матэрыял па ранейшым кошце, я вырашыў “не даставайся ж ты нікому” і пакінуў яго сабе, каб не апускаць планку аплаты сваёй працы. Я палічыў, што мая праца была варта той сумы і аддаваць за меньшы кошт – ствараць небяспечны прэцыдэнт. Але паўтаруся, так сабе можна паводзіць, калі ты рэальна ўклаў у свой матэрыял у тры разы працы болей за сярэдні і з вынікам. Бо бывае так – ты ўкладаеш шмат працы, ідзеш на нейкую рызыку і не атрымліваеш нічога на выхадзе.

Ці спрабаваў ты прадаваць свае матэрыялы замежным медыям?

Я супрацоўнічаю з такім сайтам “Сетка па расседаванні арганізаванай злачыннасці і карупцыі”. Я ім часта раблю часткі матэрыялаў.

 Якім чынам ты павываеш сваю кваліфікацыю?

Кожны год я знаходжу сабе міжнародную канферэнцыі, стажыроўку, сэмінар нейкі статусны, за які часта трэба плаціць, альбо праходзіць нейкі конкурс. І гэтая інвестыцыя таго варта, часам не настолькі варта як ты чакаў, але потым нечакана атрымліваецца праз шмат часу калі табе прыдаюцца кантакты, якія ты тамака завязаў. Канкрэтныя веды і ўменні, у прыватнасці, расследавацельская журналістыка, яна ў свеце вельмі запатрабаваная і мала ў свеце людзей, якія маюць на гэта ўменні, досьвед як знайсці інфу у сацсетках. Здаецца, гэта проста, але гэта вялізарная праца з кучай інструментаў, якімі трэба ўмець карыстацца каб знайсці сувязі паміж людзьмі, у тым ліку і карпуцыйныя. БАЖ арганізоўвае канешне такія лекцыі, але рэдка. Трэба ведаць ангельскую мову, хаця бываюць выпадкі, калі арганізоўваюцца трэнінгі, сэмінары толькі для рускамоўных, бо ў заходніх краінах  зараз фокус на змаганне з расейскімі фэйкамі. Таму яны ўкладаюцца ў навучанне тутэйшых журналістаў новым інструментам.

І маеш нейкі набор тэхнікі для эфектыўнай працы?

Я адмыслова займаўся гэтым пытаннем, але ў Беларусі мне не давялося гэтым карыстацца, хаця я ведаю дзе гэта дастаць. Дронамі, нейкімі схаванымі камерамі ў аўтаручка не карыстаюся, бо гэта незаконна.

Ці адчуваеш канкурэнцыю на рынку фрылансераў?

Так, вядома. Даводзіцца канкураваць як з прызнанымі мэтрамі, так і з новымі талентамі. І гэта будзе заўсёды. І гэта класна.

Якімі кампетэнцыямі варта валодаць журналісты – фрылансеру? Ёсць меркаванне, што скончылася эра журналістаў з вузкай спецыялізацыяй.

Я не прыхільнік гэтага. Лічу, што сваю канкурэнтназдольнасць павышаць можна двумя спосабамі: альбо станавіцца мультыфункцыянальным, альбо станавіцца больш кампетэнтным у сваёй абранай нішы. Асабіста я выбіраю другі шлях.

Ты працаваў на “Белсаце” пэўны час у навінах, цяпер ты  маеш уласную праграму. Як гэта адбылося?

Ну так спачатку працаваў у навінах, рабіў гэта так, як я ўжо распавядаў: укладаў вялікую аналітычную, рэпарцёрскую працу і я ўсё часцей пачынаў сутыкацца з такой праблемай, што ў 3 – хвілінны сюжэт не ўлазіла ўсё тое, што я паспеў нарыць. У выніку я прапанаваў кіраўніцтву зрабіць дзесяціхвілінную праграму. Праз год - паўтары мне далі магчымасць яе рабіць. Дакладней далі шанс зрабіць 4 праграмы. Першую праграму я рабіў адзін з аператарам, гэта было журналісцкае расследаванне і яна пайшла. Я тады як раз прайшоў курс журналісцкіх расследаванняў Рызе. Я рабіў гэту перадачу два гады – раз на тыдзень. Яна называлася “Давайце разбірацца”. За год былі два журналісцкіх расследаванні. Потым кіраўніцтва “Белсат” мне дала ўжо каманду з якой я здымаў праграму. Нас стало ўжо 10 чалавек. Хоць і з цяжкасцямі, але пайшло нядрэнна. Павялічалася праглядальнасць і расследаванняў стала ў разы болей. Я рэгулярна ездзіў на сустрэчы журналістаў – расследавальнікаў і там распытваў калегаў хто і дзе фінансуе такія матэрыялы, бо журналісцкія расследаванні патрабуюць немалых грошаў. Як мінімум, браць выпіскі з розных дзяржаўных рэгістраў, якія ў нас платныя. Каб справа хутка ішла і расследаванне не згубіла  актуальнасць пакуль вы яго робіце, трэба каб адначасова працавала шмат людзей. Такім чынам, калегі мне раілі нейкіх спонасараў, я да іх звяртаўся, яны мне раілі пачакаць. Потым яны згадзіліся, але была яшчэ праца каб іх даціснуць ад пагаджэння да ўласна здзелкі. Паўтары гады карацей пайшло на гэта.

 

Гутарыла Ларыса Шчыракова