Навіны і артыкулы

Кар'ерная лесвіца: 8 прыступак, якія варта прайсці фрылансеру

Кар'ерная лесвіца: 8 прыступак, якія варта прайсці фрылансеру

Як стаць паспяховым журналістам-фрылансерам, заставацца на вяршыні, не губляючы час на руціну? Ёрн Вад — кіраўнік суполкі фрылансераў у Нарвежскім саюзе журналістаў — ...

Над чым варта задумацца журналісту-фрылансеру. Нарвежскі калега верыць, што журналіст-фрылнсер, які сам сабе адказаў на наступныя пытанні, абавязкова здабудзе поспех.

  1. Якім журналістам Вы хочаце быць? What kind of a journalist would You like to be?
  2. Якім уласным партфоліё Вы можаце ганарыцца? What do You have in Your small shop?
  3. З Вамі і Вашымі ідэямі можа быць усё добра. Аднак могуць быць праблемы з планаваннем часу. Ці ёсць яны? There is nothing wrong with You - or Your ideas. But the timing might be wrong.
  4. Падлічыце свае вытворчыя выдаткі і прадэманструйце іх! Угледзьцеся ў іх самі і пакажыце рэдактарам, з якімі Вы супрацоўнічаеце. Вашыя паслугі будуць ЗАЎСЁДЫ танней у параўнанні з паслугамі штатных супрацоўнікаў. Гэты чыннік можа дапамагчы Вам прадаць свае напрацоўкі. Calulate Your costs of production - and show them! To Yourself and to the editors. You are ALWAYS cheaper than those who are employed. This might help You sell Your work.
  5. НІКОЛІ не ідзіце на кампраміс са сваімі крыніцамі, нават калі Вы іх робіце публічнымі. NEVER compromise Your sourses - even when You present them!
  6. Будзьце арганізаванымі ўвесь час! Занатоўвайце, што вы робіце кожную хвіліну/гадзіну дня і прыгледзьцеся, за які адцінак часу Вы можаце выстаўляць рахункі заказчыкам. Бо гэта – ваш заробак, з якога Вам жыць. Be organized at all times! Make notes of every minute/hour of the day - ans discover how much of it You can invoice. Because this will be Your pay - what You can live from.
  7. Пастарайцеся прыдумаць, прынамсі, адну ідэю (тэму) кожны дзень. І зрабіце намаганне прадаць яе. Try to think out at least ONE new idea every day - And make an effort to sell it.
  8. Кожнае дзеянне, якое Вы прадпрымаеце і НЕ прадпрымаеце, мае свой кошт. ЗАЎСЁДЫ. Майце гэта на ўвазе і старайцеся планаваць Вашыя дзеянні. Every action You take - and do NOT take, have a cost - always. Be aware of that, and try to plan Your actions.

Прапанова ЁРНА ВАДА беларускім журналістам-фрылансерам 

Продаж гісторыяў а таксама фота-матэрыялаў у скандынаўскія краіны праз архіў Ёрна, які ён зараз распрацоўвае. Продаж гісторыяў у розныя СМІ. Калі ёсць зацікаўленасць, калі ласка, адгукайцеся на freelance@baj.by. У такім выпадку, вашыя электронныя адрасы будуць накіраваныя Ёрну для далейшых перамоваў.