Навіны і артыкулы

У 2020 годзе фрылансерамі стануць 40% амерыканцаў

У 2020 годзе фрылансерамі стануць 40% амерыканцаў

У эпоху прадпрымальніцтва кожны хоча працаваць на сябе або мець такі гнуткі графік, каб адчуваць, што ён працуе на сябе. ...

Да 2020 года больш як 40% амерыканскіх працаўнікоў — а гэта каля 60 мільёнаў чалавек — стануць фрылансерамі, кантрактнікамі або часовымі работнікамі. Гэта вынікае з даследвання, якое ажыццявіла кампанія Intuit.

У будучым важную ролю будзе граць прадпрымальніцкая бізнэс-мадэль. У даследванні гаворыцца, што ў бліжэйшыя 7 год “колькасць малых фірм ды прыватных бізнэсаў толькі ў ЗША вырасце да больш як 7 мільёнаў адзінак”. Таксама прагназуецца, што будзе цяжка знайсці працу на поўны працоўны дзень або месца са сталым акладам. Большасць прадпрымальніцкіх ініцыятыў, пра якія ідзе гаворка, будуць інтэрнэт або мабільнымі праектамі, якія ажыццяўляюцца ў цеснай супрацы з глабальнай працоўнай сілай.

У 2020 годзе кожны шосты амерыканец будзе ва ўзросце 65 і больш год, аднак не трэба думаць, што гэта будуць традыцыйныя пенсіянеры. Згодна з даследваннем, гэтая ўзроставая група плануе працягваць працаваць у звычайным рэжыме або перайсці на няпоўны працоўны дзень.

Крыніца Business Insider