Навіны і артыкулы
Топ парадаў для фрылансераў на кожны этап прафесійнага жыцця
Па нашых назіраннях, часцей за ўсё сустракаюцца фрылансеры, якія знаходзяцца адным з трох этапаў прафесійнага жыцця. У гэтым арыткуле мы прадстаўляем апісанне кожнага ...
Навіна за навіной пераконваюць: значная частка дарослых працуце ў рэжыме фрыланс і іх колькасць расце. Напрыклад, нядаўна FBB пісаў, што у 2020 годзе колькасць фрылансераў у ЗША ўзрасце да 40% усіх працаўнікоў. Аднак ці задумваліся вы калі-небудзь, хто на самой справе гэтыя фрылансеры? Адказ просты — гэта мы. Фрылансеры — гэта людзі, якія знаходзяцца на розных этапах жыцця, хто вырашыў пакінуць традыцыйнае працоўнае месца і выправіцца ў вольнае плаванне.
Па нашых назіраннях, часцей за ўсё сустракаюцца фрылансеры, якія знаходзяцца адным з трох этапаў прафесійнага жыцця. У гэтым арыткуле мы прадстаўляем апісанне кожнага перыяду, а таксама перавагі ды выклікі, з якімі фрылансеры сутыкаюцца на гэтых этапах.
Трэба адзначыць, што гэта дастаткова схематычныя ды абагульненыя звесткі, таму не кожны вольны мастак акуратна ўпішацца ў адпаведны партрэт. А некаторыя фрылансеры могуць знаходзіцца на пераходным этапе.
Фрылансер-пачатковец
Тыповы пачатковец пачынае фрылансіць шчэ ў студэнцтве, таксама ён можа пачаць адразу па заканчэнню школы. Звычайна на гэтым этапе людзі не маюць традыцыйнага працоўнага досьведу, што называецца вопыту працы як прафесіяналы, хаця яны, магчыма, і маюць досьвед сезоннай працы або занятасці на няпоўны працоўны дзень. Часта гэтыя асобы прыходзяць да фрылансу ў выніку адсутнасці варыянтаў працаўлаткавання ў абранай сферы дзейнасці. Або яны могуць па-просту мець прадпрымальніцкі дух.
Вось некаторыя перавагі, ўнікальныя для фрылансера-пачаткоўца:
- Лёгкі доступ да выкладчыкаў і сакурснікаў. Гэта асабліва слушна для тых пачаткоўцаў, хто шчэ студэнты.
- Найноўшыя, найбольш сучасныя веды ды навыкі па спецыяльнасці, уключаючы вывучэнне новых тэхналогій. Фрылансеры гэтага тыпу трымаюць веды ў сваіх галовах шчэ свежымі.
- Адносна нізкія выдаткі на пражыванне. Большасць пачаткоўцаў шчэ не стварылі сям’і ды не маюць іпатэкі. Яны могуць быць цалкам або часткова на ўтрыманні бацькоў.
- Энэргія ды энтузіазм. Для большасці фрылансераў гэта мусіць быць захапляльны час, бо адбываецца трансфармацыя студэнта ў прафесіянала.
Унікальныя выклікі для фрылансера-пачаткоўца:
- Адсутнасць або недахоп досведа. Многія з пачаткоўцаў шчэ не працавалі з дастатковай колькасцю кліенцкіх замоваў і праектаў. Яны могуць шчыра здзівіцца нечаканым з’явам ды падзеям.
- Адстунасць партфоліа або худое парфоліа. Паколькі пачатковец не мае дастатковага досведа працы, ён не можа мець вельмі вялікае партфоліа.
- Могуць адносіцца да фрылансу занадта легкадумна. Некаторыя маладыя спецыялісты могуць пацярпець з-за нядбайнага вядзення бізнэсу: яны могуць не афармляць кантракты або зацягваць выкананне замоваў.
Гнуткі фрылансер
Мы называем фрылансераў наступнага этапу развіцця гнуткімі не таму, што яны маюць эластычныя мускулы, а з-за таго, што яны маюць патрэбу ў гнуткім графіку працы. Іхны пошук балансу паміж працай і жыццём — вось галоўная прычына, чаму яны звярнуліся да фрылансу. Яны намагаюцца жангліраваць прафесіянальнай кар’ерай і дагладам за маленькім дзіцём, хворым супругам ці старэнькімі бацькамі. Таксама гэта могуць быць працаўнікі на няпоўнай занятасці, якія шукаюць дадатковы прыбытак.
Гнуткія фрылансеры таксама маюць некаторыя ўнікальныя перавагі:
- Больш досведу. Гэтыя фрылансеры, хутчэй за ўсё, маюць досвед працы ў сваёй сферы некалькі год. Бывае, яны нават працавалі ў традыцыйным рэжыме доўгатэрмінова нанятага супрацоўніка.
- Сур’ёзнае партфоліа. Паколькі гэтыя фрыласеры маюць досвед, у іх быў час, каб назапасіць дастаткова сільных прыкладаў сваіх прац для пераканаўчага партфоліа.
- Маюць напрацаваныя прафесійныя сувязі. Гэтыя фрылансеры ўжо ведаюць калег у сваёй тэме і могуць нават ведаць патэнцыйных кліентаў (у тым ліку былых наймальнікаў).
- Высокая матывацыя заставацца фрылансерам. Іхнае імкненне да гнуткага графіка азначае, што гэтыя прафесіяналы маюць высокую матывацыю на поспех у фрылансе. Калі ім прапануюць традыцыйную форму занятасці, яны могуць адхіліць яе.
Тым не менш гнуткія фрылансеры таксама сутыкаюцца з заўважнымі праблемамі:
- Тайм-мэнэджмэнт. Як у прафесійным, так і ў прыватным жыцці гэты тып фрылансераў вельмі заняты. Іхны час у вялікай пашане і яны імкнуцца выкарыстаць яго найбольш эфектыўна.
- Стрэс. З-за адначасовай працы над некалькімі праектамі гнуткія фрылансеры перажываюць шмат стрэсу. Калі вы такі фрылансер, то знайдзіце магчымасць вывучыць некалькі тэхнік па нейтралізацыі стрэса.
- Фінансы. Гэтая група фрылансераў мае ўсе шасы сутыкнуцца з найвялікшай праблемай у фінансавым аспекце. Яны таксама могуць несці адказнасць за матэрыяльнае забеспячэнне або падтрымку іншых членаў сваёй сям’і.
Профі другой кар’еры
У фінале мы раскажам пра групу фрылансераў, якая ў асноўным утрымлівае прафесіяналаў перадпенсійнага ўзросту або тых, хто толькі выйшаў на пенсію. Яны ўжо зрабілі сабе кар’еру ці ў сваёй, ці ў адрознай ад іхнай сучаснай дзейнасці сферы. Зараз яны гатовыя пачаць будаваць другую кар’еру і ў іхныя планы ўваходзіць праца толькі на сябе.
Па многіх прычынах гэтая група мае больш перавагаў, чым іншыя:
- Досвед. Профі другой кар’еры маюць шматгадовы досвед працы. Нават калі ён не мае непасрэднага дачынення да іх цяперашняй сферы дзейнасці, штосьці з таго, чаму яны паспелі навучыцца, можа спатрэбіцца.
- Рэпутацыя. Такі прафесіянал можа быць добра вядомы ў сваёй сферы, ён, магчыма, мае навуковую ступень, паспеў напісаць кнігу або можа пахваліцца іншымі значнымі дасягненнямі.
- Вялізнае парфоліа. Хутчэй за ўсё, профі другой кар’еры мае шырокае партфоліа ды ўнушальныя дасягненні ў сваёй карпаратыўнай кар’еры.
- Сувязі. Гэты фрылансер ведае патрэбных людзей, ён будзе мець выхады на вышэйшае кіраўніцтва, а таксама на іншых асоб, якія прымаюць рашэнні.
- Фінансавая стабільнасць. У гэтай групы фрылансераў назіраецца большая фінансавая ўстойлівасць, у параўнанні з фрылансерамі іншых узроставых груп. Магчыма, яны атрымліваюць пенсію або маюць значныя ашчаджэнні.
Аднак профі другой кар’еры таксама могуць сутыкнуцца з праблемамі:
- Тэст на адпаведнасць сучаснасці. На жаль, многія патэнцыйныя кліенты могуць лічыць вас тэхналагічна адсталым, нават калі вы ідзеце ў нагу з часам. І даказваць, што вашыя веды і ўменні сучасныя ды адпавядаюць патрабаванням часу, — ваш прафесійны абавязак.
- Магчымыя праблемы са здароўем. На гэтым этапе жыцця вы або ваш партнёр можаце сутыкнуцца з фізічным разладам. Таму асбаліва важна датрымлівацца здаровага стылю працы і жыцця.
- Аднаўленне профіля. Як фрылансер вы маеце патрэбу онлайнавага профілю, у чым не было неабходнасці, калі вы працавалі ў карпаратыўным свеце. Вам трэба будзе весці свае профілі ў сацыяльных медыях ды развіваць інтэрнэт-прысутнасць.
Вашая праўда
Прыемнасць ў тым, што вы можаце пачаць працаваць на сябе ў якім заўгодна пункце вашага жыцця. На якой стадыі вы зараз знаходзіцеся? З якімі бонусамі або выклікамі фрылансу вы зараз сутыкаецеся? Запрашаем дзяліцца меркаваннямі на старонцы FBB у фэйсбуку.
Таццяна Бублікава паводле Freelance folder



