Навіны і артыкулы

17 асноўных навыкаў, каб стаць паспяховым фрылансерам

17 асноўных навыкаў, каб стаць паспяховым фрылансерам

Калі вы збіраецеся стаць паспяховым фрылансерам, вам патрэбны пэўны набор навыкаў. Калі вы web-дызайнер, вам неабходны добрыя навыкі дызайну. Калі вы журналіст, вы павінны ...

Паспяховы фрыланс патрабуе большага, чым авалоданне адзіным навыкам. Фрылансеры і патэнцыйныя фрылансеры павінны быць кампетэнтнымі ў многіх галінах. У гэтым артыкуле я пералічу 17 навыкаў, неабходных фрылансеру для дасягнення поспеху.

Навыкі, патрэбныя фрылансеру

Якія навыкі фрылансераў сапраўды патрэбныя? Калі вы не знаемыя з фрылансам, вас можа здзівіць набор тых навыкаў, каторыя фрынсер на самой справе выкарыстоўвае для запуску і падтрымання свайго бізнэсу. Вось спіс навыкаў (у алфавітным парадку) у арсенале фрылансера, пра каторыябольшасць людзей нават і падумаюць не могуць:

1. Бухгалтарскія навыкі. Калі вы фрылансіце, вы, па сутнасці, займаяцеся малым бізнесам, што вымушае вас весці бухгалтарскі ўлік. Вы таксама несяце адказнасць за аплату падаткаў, якія, як правіла, больш складаныя для фрылансераў, чым для фізічных асоб.

2. Камунікатыўныя навыкі. Фрыланс — гэта выразныя і зразумелае зносіны. Як фрылансер, вы павінны данесці свае ідэі і патрабаванні патэнцыйным кліентам, бягучым кліентам і іншыя фрылансерам.

3. Навыкі прагнозу. Колькі часу займе выкананне праекту? Паспяховыя фрылансеры павінны адказаць на гэтае пытанне, каб яны маглі планаваць свой час эфектыўна і пры гэтым мець прыбытак.

4. Навыкі міжасобасных зносін. Існуе стэрэатып, што фрылансеры працуюць у адзіночку і суадносна ім не патрэбныя навыкі міжасобасных зносін, але гэта міф. Фрылансеры ўзаемадзейнічаць з патэнцыйнымі і бягучымі кліентамі, ды іншымі фрылансерамі.

5. Рынкавыя навыкі. Гэта, напэўна, той навык, які вам адразу ўяўляецца, калі вы думаеце пра фрыланс. Мы кажам, што нехтаз'яўляецца дызайнерам-фрылансерам, пісьменнікам-фрылансерам, праграмістам-фрылансерам і гэтак далей. Справа ў тым, што фрылансеры — гэта нешта значна большае і шырэйшае, чым паняцце “вузкая спецыялізацыя і авалоданне адзіным навыкам”.

6. Кіраўніцкія навыкі. Часцяком фрылансерам трэба кіраваць іншымі. Для выканання праекта яны могуць звярнуцца да аўтсорсінгу або наняць субпадрадчыкаў. Таксам яны могуць наняць віртуальнага памочніка для вырашэння руцінных задач.

7. Навыкі вядзенне перамоў. Перамовы з'яўляюцца ключавой часткай фрылансу. Фрылансеры павінны ўмець працаваць і дамаўляцца са сваімі кліентамі, каб усталяваць прымальныя ўмовы працоўнага дагавору.

8. Сістэмныя навыкі. Паспяховыя фрылансеры з'яўляецца добрымі сістэмнікамі. Яны павінны быць здольнымі аб'яднаць у сістэму інтэрактыўнае і аўтаномнае, каб развіваць адносіны з патэнцыяльнымі кліентамі.

9. Навыкі вырашэння праблем. Добрыя фрылансеры здольны вырашаць праблемы. Звычайна ў ходзе праекта ўзніккюць нечаканыя праблемы, і абавязак фрылансера іх вырашыць.

10. Навыкі кіравання праектамі. Кожны праект фрылансера — гэта яго ўласны праект. Фрылансер нясе адказнасць за выкананне праекту ў тэрмін і ў адпаведнасці з працоўным дагаворам.

11. Навыкі карэктара. Важна, каб праца была зроблена без памылак. Таму задача фрылансера старанна праверыць праект на наяўнасць памылак, перш чым выпускаць яго ў свет.

12. Навыкі сувязі з грамадскасцю. Ваша задача як фрылансера займацца раскруткай і прасоўваннем свайго фрыланс-бізнесу. Адказнасць за развіцце і маркетынг вашага фрыланс-брэнда ляжыць на вашых плячах.

13. Даследчыя навыкі. Фрылансеры, акрамя ўсяго іншага, з’яўляюцца яшчэ і самастойнымі аддзеламі даследаванняў і распрацовак. Вы павінны сачыць за новымі тэндэнцыямі і тэхналогіямі, каб выявіць тое, што лепш за ўсе падыходзіць для вашага бізнесу. Фрылансеры таксама праводзяць даследаванні кліенцкай базы, у тым ліку і для пошука будучых кліентаў.

14. Навыкі продажаў. З’яўляючыся фрылансерамі, большасць з нас не лічыць сябе прадаўцамі. Але менавіта добрыя навыкі продажаў частей за ўсе ўплываюць на умовы і тэрміны заключэнне фрыланс-здзелкі.

15. Навыкі планавання. Як фрылансер, вы несяце адказнасць за вызначэнне, ці будзе праект выкананы ў адпаведнасць з усталяванымі тэрмінамі. Вы таксама несяце адказнасць за тое, каб вы не перагрузіць сябе працай.

16. Навыкі спраўляцца са стрэсам. Апроч усяго, з чым фрылансеру прыходзіцца мець справу, сапраўднай праблемай можа стаць стрэс. Стрэс можа запаволіць нашу працаздольнасць, а таксасама паслужыць прычынай захворванняў. Паспяховаму фрылансеру неабходна распрацаваць эфектыўныя спосабы барацьбы са стрэсам.

17. Навыкі кіравання часам. Фрылансеры не могуць сабе дазволіць губляць час. За вашай спіной не стаіць бос і не гледзіць праз плячо, каб пераканацца, што праца выконваецца. Добрыя фрылансеры з'яўляюцца добрымі мэнэджэрамі часу.

Як вы ўжо, напэўна, заўважылі, у шматлікіх буйныя кампаніях існуюць асобныя спецыялісты (а часам і цэлыя аддзелы), прысвечаная выкананню гэтых задач. У той час як фрылансер робіць усе гэта сам. (Ну, а ў выпадку, калі не можа ці не спраўляецца, заўседы есць магчымасць знайсці таго, хто дапаможа.)

Крыніца: Лаура Спэнсар, Freelancefolder.

Перакдад Вольгі Кашцялян

Пра аўтара: Лаура Спенсер з'яўляецца журналістам-фрылансерам з Паўночна-Цэнтральнага Тэхаса з больш чым 20-гадовы прафесійны стажам. Калі вам спадабаўся гэты пост, то вы можаце падрабязней пазнаеміцца з журналісцкім вопытам Лоры ў яе блогу WritingThoughts.