Навіны і артыкулы

Дзе самае лепшае месца працы для фрылансераў?

Дзе самае лепшае месца працы для фрылансераў?

Адзін з прывілеяў быць фрылансерам — гэта магчымасць працаваць у любым месцы, але ці варта гэта рабіць? ...

Вы, верагодна, уяўляеце, як цягнеце ноутбук ці іншую мабільную прыладу з сабой на пляж і з задавальненнем працуеце над сваімі праектамі, пры гэтым атрымліваючы асалоду ад марскога пейзажу. Але праўда ў тым, што для многіх фрылансераў пляж не самае ідэальнае месца працы.

Будучы фрылансерам доўгі час, я паспрабавала працаваць у розных кропках. І ў гэтым артыкуле я падзялюся з вамі некаторымі рэальнымі памылакамі і цяжкасцямі, з якімі вы можаце сутыкнуцца, працуючы у розных месцах. Калі вы падарожнічаеце, ці проста жадаеце змяніць атачэнне, вам варта азнаеміцца з гэтым артыкулам перш, чым вырашыць, куды ўзяць ваш праект.

7 папулярных сярод фрылансерау месцаў працы і іх падводныя камяні

Калі вам проста трэба змяніць асяроддзе альбо вы вандруеце , есць шмат месцаў , дзе вы можаце заняцца сваей працай. Вось сем з іх:

1. Пляж. Мы ўсе бачылі карцінку шчаслівага чалавека, які сядзіць на пляжы са сваім ноўтбукам. А вы калі-небудзь задумваліся, якую долю неабходнай работы ен выконвае на самой справе? Па праўдзе кажучы, многія пляжы вельмі шумныя і шматлюдныя. На пляжах адсутнічае магчымасць падключэння да электрычнасці, таму спадзявацца прыйдзецца толькі на батарэю самога ноўтбука. А пра пясок я ўжо ўзгадвала? Клавіатура, засыпаная пяском, - гэта бяда. Аднойчы я ўзяла сваю працу на пляж, але было так ветрана, што мне прыйшлося прасядзець увесь час у машыне.

2. Кавярня. Праца ў кавярні, у залежнасці ад пануючай там атмасферы, можа быць як добрым выбарам, так і наадварот. Мне падабаецца варыянт кавярні, таму што там вы можаце сядзець за ноўтбукам на працягу некалькіх гадзін (пацягваючы павольна свае латте) , і ніхто вас не патурбуе . Аднак , няма ніякай гарантыі, што там будзе вольнае месца . Некаторыя кафэ запаўняюцца вельмі хутка, і калі вам не пашанцавала заняць месца, у вас не атрымаецца і папрацаваць.

3. Бібліятэка. Бібліятэка можа быць добрым запасным варыянтам у выпадку, калі вам жыццева неабходны Internet, і калі ваша кавярня перапоўнена. Многія бібліятэкі маюць Wi-Fi, а таксама кампутары з Internet-злучэннем. Але, не забывайце захоўваць цішыню. Для доступу да Internet вам, хутчэй за ўсе, трэба мець білет чытача; таксама майце на ўвазе, што час карыстання кампутарам і Internet можа быць абмежаваны (напрыклад, у маей мясцовай бібліятэцы, ліміт складае 15 хвілін).

4. Гатэль. Калі вы падарожнічаеце, найлешы варыянт працаваць у нумары гатэля. Амаль усе сеткі гатэляў прапануюць гасцям высакахуткасны Internet. У некаторых гатэлях таксама есць бізнес-цэнтр з Internet -доступам і магчымасцю раздрукаваць дакументы. Па маім досьведзе, Internet у гатэлях больш павольны, чым дома, а часам яшэ і ненадзейны. Акрамя таго, вы праехалі такую адлегласць не дзеля таго, каб сядзець у гасцінічным нумары за ноўтбукам, ці не так?

5. Нацыянальны парк. Адпраўляючыся ў паход ці наметавы лагер у нацыянальным парку, не разлічвайце на доступ да Internet, а часм нават і на мабільную сувязь. У мяне быў такі горкі вопыт некалькі гадоў таму, падчас наведвання Елустонскага нацыянальнага парку, дзе мой мабільны тэлефон не працаваў. Аднак, умовы ўжо маглі змяніцца.

6. Дом сябра або сваяка. Падчас вашага знаходжання ў сябра ці сваяка, вы можаце карыстацца іх кампутарам і доступам да Internet, адчуваючы сябе амаль у тых жа ўмовах, што і дома. Але калі ваш сябар альбо сваяк не ведаюць, што такое фрыланс, спроба запазычыць кампутар для працы можа выклікаць шмат пытанняў. Пры любым раскладзе, вы ведаеце сваіх сяброу і сваякоў лепш, таму вам і вырашаць, з'яўляецца гэта добрай ідэяй ці не.

7. Ваш дом. Мне пашанцавала, што ў маім доме есць асобны пакой з дзвярыма, дзе я магу схавацца ад залішняга шуму і займацца працай. Але я добра ведаю, што многія фрылансеры не могуць сабе дазволіць вылучыць цэлы пакой для хатняга офіса. У такім выпадку можна проста абыйсціся сталом і кампутарам дзе-небудзь у куце. Каб вас не турбаваў шум і прысутныя людзі, калі вы працуеце, вы можаце ўсталяваць некаторыя правілы ўнутранага распарадку дня.

Ваш “Take Away”

Магчымасць працаваць з любой кропкі свету гучыць як добры прывілей і перавага (і так яно можа быць), але вы павінны ведаць, што некаторыя патэнцыйныя месцы працы маюць і недахопы, якія могуць паўплываць на вашу здольнасць завяршыць праект.

Пра аўтара: Лаура Спенсер з'яўляецца журналістам-фрылансерам з Паўночна-Цэнтральнага Тэхаса з больш чым 20-гадовым прафесійным стажам. Калі вам спадабаўся гэты пост, то вы можаце падрабязней пазнаеміцца з журналісцкім досведам Лоры ў яе блогу WritingThoughts.

Крыніца FreelanceFolder

Пераклад Вольгі Кашцялян