Навіны і артыкулы

Тры простыя крокі, каб пераадолець фрылансавы крызіс

Тры простыя крокі, каб пераадолець фрылансавы крызіс

Вам знаемая сітуацыя на малюнку? У вас спраў па самыя вушы і занадта мала часу? Магчыма, вы пераацанілі свае здольнасці і той аб’ем працы, з якім маглі б справіцца?.. Калі вас ...

А можа быць, на вас наваліліся нечаканыя цяжкасцямі прыватнага характару? Ці можа вы проста не сказалі «не», калі варта было б гэта зрабіць.

У любым выпадку, вынік будзе аднолькавым. Вас напаткаў так званы фрылансавы крызіс, і перад вамі стаіць задача пошуку выйсця з дадзенай сітуацыі. Амаль кожны фрылансер рана ці позна можа апынуцца у такой сітуацыі. Часам нават ветэраны фрылансу, за плячыма каторых шматгадовы вопыт, сутыкаюцца з праблемай выканання ўсяго таго, што было запланавана. Калі вас паглынуў фрылансавы крызіс, гэты пост для вас.

Дадзеным артыкуле мы раскажам пра тры простыя крокі, якія дапамогуць вам пераадолець творчы крызіс.

Крок 1: Стварыце спіс

Перш чым вы зможаце ўзяць пад кантроль ваш крызіс, вы павінны разабрацца з сутнасцю праблемы.

Таму першы крок — скласці спіс усіх спраў, якія патрабуюць вырашэння. Уключыце ў спіс як працоўныя задачы, так і асабістыя абавязкі. Не забудзьцеся пазначыць крайні тэрмін выканання насупраць кожнага пункта. Выдаткуйце час і не спяшайцеся, каб зрабіць ваш спіс настолькі поўным, наколькі магчыма.

Напрыклад, спіс спраў на тыдзень можа ўключаць:

  • Тры кліенцкіх праекта з крайнімі тэрмінамі на наступным тыдні.
  • Значны ўласны праект, важны для вашага бізнесу.
  • Дзень нараджэння вашага сына.
  • Сустрэча з некаторымі былымі аднакласнікамі.

Часта мы адчуваем сябе перагружанымі і прыгнечанымі, таму што элементарна не знаходзім часу на поўную інвентарызацыю таго, што мы павінны зрабіць.

Стварэнне падрабязнага спісу дазваляе даведацца, у якім фактычна стане знаходзяцца вашыя справы. Хто ведае? Магчыма, усе не так драматычна, як вы сабе ўяўлялі?

Калі ў вас есць спіс, вы гатовыя перайсці да наступнага кроку.

Крок 2: Прааналізуйце кожны пункт спісу

Гэты крок з’яўляецца самай складанай часткай. Вам трэба праглядзець спіс і вызначыць, якія справы ў ім з’яўляюцца найбольш важнымі. Для гэтага я прапаную вам адказаць, па меншай меры, на тры пытанні:

  1. Наколькі важны гэты пункт для мяне?
  2. Што на самой справе здарыцца, калі я не выканаю гэтую задачу?
  3. Ці залежыць вырашэнне іншых спраў ад гэтай задачы?

Як толькі вы прапрацуеце ўвесь спіс, адказаўшы на прыведзеныя вышэй пытанні, вы выявіце, што некаторыя справы з’яўляюцца больш прыярытэтнымі, чым іншыя. Галоўнае сумленна адказваць на пытанні.

Аднак, ні ў якім разе не прыніжайце значэнне і важнасць асабістых спраў толькі таму, што яны ўласныя. Адсутнасць у спісе асабістых (прыватных) абавязкаў можа мець сур’езныя доўгатэрміновыя наступствы. Сустрэча з аднакласнікамі і дзень нараджэння, у нашым прыкладзе, не абавязкова павінны мець самы нізкі прыярытэт. Такія падзеі асаблівыя, і прапусціўшы іх, вы, магчыма, будзеце пазней шкадаваць.

Крок 3: Змяніць прыярытэты задач

Цяпер, калі перад вамі намалявалася рэальная карціна з дакладнай расстаноўкай прыярытэту кожнай задачы і абавязка, вы гатовыя змяніць свой графік, каб пераадолець крызіс.

Вылучыце самыя важныя справы, невыкананне каторых можа мець найбольшыя наступствы. Калі такіх задач некалькі, бярыце ва ўлік тэрміны завяршэння (дедлайны) кожнай задачы. Пачынайце працу з неадкладных спраў, паступова пераходзячы да спраў з больш познімі тэрмінамі.

Вяртаючыся да нашага прыкладу, дзе чарговасць выканання трох кліенцкіх праектаў з аднолькавым прыярытэтам можна арганізаваць па даце іх завяршэння. Асабісты праект не мае рэальнага тэрміну або наступстваў, таму ен можа быць запланаваны на больш позні час. Аказваецца, што для асабістых абавязацельстваў насамрэч патрэбна не так і шмат часу. Дзень нараджэння будзе доўжыцца некалькі гадзін, а сустрэча — напрацягу абеду.

Памятайце таксама, што нават калі задача стаіць на самым апошнім месцы па прыярытэце ў вашым спісе, гэта не азначае, што вы ніколі не прыступіце да яе вырашэння. Асабісты праект можа стаць больш важным цягам часу, альбо наадварот можа быць ажыццеўлены пасля выхаду з фрылансавага крызісу. Мы падыйшлі да самага важнага моманту. Фрылансавы крызіс ня доўжацца вечна. Трошкі самаарганізацыі — і вы з легкасцю пераадолееце праблемную сітуацыю.

Пра аўтара: Лаура Спэнсэр з’яўляецца журналістам-фрылансерам з Паўночна-Цэнтральнага Тэхаса з больш чым 20-гадовы прафесійны стажам. Калі вам спадабаўся гэты пост, то вы можаце падрабязней пазнаеміцца з журналісцкім вопытам Лоры ў яе блогу WritingThoughts.

Freelancefolder, Лаура Спэнсэр