Навіны і артыкулы

10 рэчаў, якія трэба ведаць фрылансерам, калі яны хочуць знайсці працу ў сеціве

10 рэчаў, якія трэба ведаць фрылансерам, калі яны хочуць знайсці працу ў сеціве

Вы ведаеце, як эфектыўна працаваць у сеціве праз сацыяльныя медыя або сеткі? ...

На жаль, многія фрылансеры сапраўды не разумеюць, як гэта працуе. Калі вы хоць раз задумваліся аб тым, як пабудаваць моцную інтэрактыўную  сістэму, якая ў канчатковым выніку прывядзе да лепшых  прапаноў працы, гэты артыкул для вас. У ім я распавяду пра дзесяць правілаў, якія фрылансеры павінны  ведаць аб працы ў сеціве.

На днях я атрымала дзіўнае паведамленне ў Twitter ад незнаемага мне чалавека. Больш за тое, я нават не была падпісана на таго, хто даслаў мне гэты твіт. Можа быць, нешта падобнае здаралася і з вамі? 

Паведамленне, каторае я атрымала, выглядала неяк накшталт гэтага:  "Я хоць цяпер гатовы прыступіць да напісання артыкулаў". Але не памятаю, каб я недзе ўзгадвала пра патрэбу ў аўтарах. Шчыра кажучы, я рэдка сутыкаюся з неабходнасцю  прыцягваць да праектаў іншых людзей, і тым больш,  я ніколі не наймаю  фрылансераў, з каторымі я ўвогуле не знаемая.

Вы можаце падумаць, што гэта быў адзінкавы выпадак, але, на жаль, я даволі часта атрымліваю запыты падобнага зместу ў сацыяльных сетках. Часцей за ўсе паведамленні прыходзяць нават не ў Twitter, а праз Google+. 

Калі вы хоць раз задумваліся аб тым, як пабудаваць моцную інтэрактыўную  сістэму, якая ў канчатковым выніку прывядзе да лепшых  прапаноў працы, гэты артыкул для вас. У ім я распавяду пра дзесяць правілаў, якія фрылансеры павінны  ведаць аб працы ў сеціве.

Чаму нельга загаддзя дасылаць запыты аб працы?

Як правіла, адпраўленне запыту аб прыняцці вас на працу чалавеку, каторы пра вас нічога не ведае, моцна раздражняе. Па такім ўчынку складваецца першае ўражанне пра вас, і верагодна, не самае лепшае.

Давайце паглядзім, як я адрэагавала на вышэй прыведзеную просьбу аб працаўладкаванні.

З цікаўнасці, я вырашыла даведацца, што за чалавек  звязаўся са мной. Я клікнула на яго профіль у Twitter, каб знайсці якую-небудзь карысную інфармацыю. У запоўненым профілі, апроч усяго іншага,  быў адзначаны і род заняткаў ўладальніка — пісьменніцтва (што, канечне, з'яўляецца плюсам), але там не было аніякай спасылкі ні на сайт, ні на блог (што ўжо, дакладна, мінус). Фактычна, адсутнасць сайта стала для мяне вырашальным крытэрыем, каб больш ніколі не мець зносін з гэтым чалавекам.

Уявіце сабе наступную сітуацыю: вы толькі што пазнаеміліся з кімсьці на выставе або на прафесійнай сустрэчы. І што, першая фраза, якую вы скажаце пасля слова "прывітанне", будзе "ці возьмеце мяне на працу"?

Як прымусіць сацыяльныя сеткі працаваць на вас?

Сацыяльны медыя-маркетынг спрыяе пошуку ды ўсталяванню карысных і трывалых сувязей, якія, у сваю чаргу, могуць ўзбагаціць ваша жыцце і, ў канчатковым выніку, прывесці да пажаданай мэты — працы. Аднак, вы павінны ўсе рабіць правільна.

Вось некалькі рэкамендацый для больш эфектыўнага выкарыстання сацыяльных сетак.

  1. Памятайце, што ўстанаўленне дзелавых кантактаў і наладжванне сувязей з дапамогай сацыяльных медыя з'яўляецца доўгатэрміновай стратэгіяй. Калі вам патрэбна праца неадкладна, то лепш шукаць сярод існуючых вакансій. Атрымаўшы такую працу, вы можаце паралельна ажыццяўляйць і вашу доўгатэрміновую маркетынгавую стратэгію, у тым ліку праз актыўнасць у  сацыяльныях сетках.

  2. Ваша мэтавая аўдыторыя ў сацыяльных сетках. Калі вы выкарыстоўваеце сацыяльныя сеткі для фрыланс-бізнесу, вы ў асноўным аддаеце перавагу сувязям  з цяперашнімі ці былымі кліентамі, патэнцыйнымі кліентамі і іншымі фрылансерамі. Аднак, нічога страшнага не адбудзецца, калі вы таксама будзець кантактаваць з вашымі сябрамі і сям'ей.

  3. Пераканайцеся, што у вашым профілі есць спасылка на ваш сайт. Перш чым усталяваць сувязь з якім-небудзь чалавекам, я заўседы правяраю, ці есць у яго свой ​​уласны сайт альбо блог. Калі ен не мае ні таго, ні іншага, я зрэдку звяртаюся да яго. Менавіта сайт і блог  дазваляюць мне даведацца больш пра чалавека і яго спецыялізацыю ды інтарэсы.

  4. Лепш блог, чым статычны сайт. Я ведаю, што сярод некаторых пануе меркаванне, што вядзенне блога з'яўляецца пустым марнаваннем часу, з чым я абсалютна не згодна. Я думаю, что вы спазнаеце і адчуваеце чалавека лепш, чытаючы яго блог. Думкі аўтара, выказанныя ў блогу, звычайна валодаюць большай глыбіней у параўнанні з большасцю выказванняў таго ж аўтара ў сацыяльных сетках.

  5. Рэгулярна дзяліцеся матэрыяламі (вашымі ўласнымі і іншых людзей). Але ведайце, што рэпосціць, дзяліцца інфармацыяй або артыкулам з сябрамі, прыхільнікамі, або падпісантамі, гэта не проста ўдзельнічаць у віртуальнай сацыяльнай прасторы. Такім чынам вы ствараеце сваю прысутнасць , свае Я ў сеціве на канкрэтнай сацыяльнай медыя-платформе.

  6. Узаемадзейнічайце з іншымі людзьмі. Гэта азначае, што вы павінны рэагаваць, адклікацца на матэрыялы іншых людзей. Але калі з іх боку не паступіла ніякай рэакцыі на ваш водгук, то гэта сведчыць, што вы проста не усталявалі узаемадзеянне з імі. У выпадку ж, калі яны адказваюць на ваша выказванне і не простым "Дзякуй", то будзьце ўпэўнены — вы ў кантакце.

  7. Запрашайце людзей  да дыскусіі. Калі людзі адказваюць вам,  абавязкова адказвайце і вы. Памятайце, вы зацікаўлены ў глыбокім і змястоўным дыялогу, у абмеркаванні, а не ў простым "дзякуй". Але майце на ўвазе, што большасць людзей не будуць рэагаваць на вас.

  8. Спатрэбіцца некалькі спроб наладзіць кантакт і ўзаемадзеянне, перш чым атрымаецца пабудаваць сапраўдныя аносіны. Як правіла, адной, нават грунтоўный, размовы недастаткова для ўзнікнення далейшай сувязі паміж вамі і суразмоўцам, а вось пасля некалькіх паглыбленых гутарак шанцы, што ваш суразмоўца будзе памятаваць вас, значна вышэйшыя. Метавіта таму мы і называем сацыяльныя сеткі доўгатэрміновай стратэгіяй.

  9. Памятайце, што не ўсе карыстаюцца сецівам, толькі каб знайсці фрылансераў. Некаторыя людзі (іншыя фрылансерамі, напрыклад) зрэдку наймаюць кагосьці. Пакуль іншы фрылансер не даў канкрэтна зразумець, што ён мае патрэбу ў супрацоўніцтве, або вы не перайшлі на ўзровень больш даверчых і цесных зносін, звязацца з імі і прасіць працу — пустая страта часу.

  10. Калі нехта абвяшчае, што мае намер наняць фрылансера, не саромейцеся запытацца. Я звычайна адпраўляю запыт прыватным паведамленнем, а не ў агульнай ленце. Акрамя таго, калі нехта ўжо супрацоўнічаў з вамі ў мінулым (то бок, у вас ужо есць адносіны з ім) гэта нармальна, калі вы ветліва запытаецеся аб магчымасці працы для вас. Толькі не перашчыруйце!

Сутнасць усяго вышэй сказаннага: ні ўякім разе не думайце, што згода на сяброўства, ці подпіс на вашыя навіны ў сацыяльнай сетцы дае вам права адразу папрасіць працу.

Лаура Спэнсар, FreelanceFolder, пераклад Вольгі Кашцялян

Пра аўтара: Лаура Спэнсар з'яўляецца журналістам-фрылансерам з Паўночна-Цэнтральнага Тэхаса з больш чым 20-гадовы прафесійны стажам. Калі вам спадабаўся гэты пост, то вы можаце падрабязней пазнаеміцца з журналісцкім досведам Лоры ў яе блогу WritingThoughts.