Навіны і артыкулы

Працаўнікі медыяў і журналісты ўваходзяць ў топ-10 псіхапатычных прафесій

Працаўнікі медыяў і журналісты ўваходзяць ў топ-10 псіхапатычных прафесій

У топе прафесій, дзе найчасцей сустракаюцца псіхапаты, працаўнікі медыяў займаюць трэці радок, а журналісты — шосты. Да такіх выcноваў прыйшоў псіхолаг Кевін Датан падчас ...

 

Перш за ўсе, насуперак уяўленню большасці людзей, псіхапат — гэта не абавязкова той, хто пераследуе вас з бензапілой. Хто ж ён такі?

Псіхапатыя — гэта парушэнне, разлад асобы. У большасці выпадкаў дадзеная з’ява характарызуецца наяўнасцю такіх сімптомаў, як праяўленне неглыбокіх эмоцый (у прыватнасці, прытупленне пачуцця страху), недахоп пачуцця спачування і суперажывання, бессардэчнасць, адсутнасць пачуцця віны, эгацэнтрызм, легкадумнасць, маніпулятыўнасць, безадказнасць, імпульсіўнасць, і асыцыяльныя паводзіны, такія як паразітарны лад жыцця і злачыннасць.

Такім чынам, якія прафесіі, акрамя зайбойцаў з сякерамі, маюць найбольшую колькасць псіхапатаў? А для якіх прафесій псіхапатыя — з’ява неўласцівая?

Не дзіўна, што ў галаву прыходзіць пытанне «Чаму менавіта так?»

Большасць пералічаных у правай калонцы прафесій патрабуюць чалавечых зносін і маюць непасрэднае дачыненне да пачуццяў, пры тым што не надзяляюць вялікай уладай. Псіхапаты, па самой свай прыродзе, не будуць адчуваць сябе як рыба ў вадзе ў такім прафесійным асяроддзі.

З іншага боку, большасць пазіцый з левай калонкі прапаноўваюць сапраўдную ўладу і патрабуюць ад супрацоўніка здольнасці прымаць аб'ектыўныя і непрадузятыя рашэнні, рабіць высновы па-за межамі сентыментаў і пачуццяў. Менавіта такія прафесіі вабяць псіхапатаў і гарантуюць ім прафесійны росквіт.

Але што ў такім разе сказаць пра шэф-повара? Насамрэч?.. Я мяркую, трэба быць пільным і акуратным падчас знаходжання побач з чалавекам, які мае набор нажоў са сваімі ініцыялымі на іх.

Паводле Эрыка Баркер, пераклад Вольгі Кашцялян