Навіны і артыкулы

12 фрыланс-прафесій, пра якія вы ніколі не чулі

12 фрыланс-прафесій, пра якія вы ніколі не чулі

Калі вы думаеце, што вашыя папярэднія месцы працы былі даволі дзіўныя, то вось спіс з 12, каторыя рэальныя людзі са звычайнай халтуры фактычна ператварылі ў паўнавартасныя ...

 

Некаторыя з іх смешныя, некаторыя дзіўныя, і калі ў вас узнікла гарачае жаданне паспрабаваць адну з іх, вам варта паспрабаваць яе ў якасці дадатковага занятку, перш чым пагрузіцца ў вір з галавою. 

фриланс профессии

#1. Лавец котак

Джордана Сярэбрэнік з'яўляецца спраўдным фрылансерам, якая зарабляе на жыцце, ловячы котак і саджаючы іх у спецыяльныя кантэйнеры для пераноскі. The New York Times пацікавіўся сутнасцю дадзенага занятку. Джордана спаганяе каля $80 за злоў адной коткі, і яе кліенты, якія не здолелі самі пасадзіць котку ў кантэйнер, каб адвезці да ветэрынара, ўпэўнены, што гэта варта кожнага выдаткаванага цэнта. Калі вы добра ладзіце з жывеламі, гэта можа быць ідэальным сродкам матэрыяльнага забяспячэння для вас.

#2. Капірайтэр у галіне нерухомасці

Інфармацыя аб аб’ектах нерухомасці і прыватнай уласнасці ў часопісах, газетах і на web-сайтах часта напісана капірайтэрамі-фрылансерамі. Апісанне нерухомасці гэта асобная справа, якая прынясе асаблівую асалоду тым, хто цікавіцца ці захапляецца дызайнам інтэр'еру альбо архітэктурай. Проста ўсталюйце стасункі з лакальным агенцтвам нерухомасці, і калі яны яшчэ не нанялі прафесіянала, дашліце ім спасылку на іх жа кепска сфармуляванае, з памылкамі апісанне дома, тым самым паказваючы, як вашыя паслугі могуць рэальна павялічыць эфектыўнасць іх бізнэсу.

#3. Арганізатар спатканняў

Неабходна адзначыць, што гэта хутка развіваючыся напрамак. Кансьерж дапамагае парам спланаваць сустрэчу шляхам вырашэння ўсіх арганізацыйных момантаў (ідэя, дэталі, пракат аўтамабіляў, запрашальнікі), таму парам застаецца толькі сустрэцца і добра правесці час. Новыя сайты, такія як HowAboutWe, Sparkology або Kahnoodle, маюць вялікую колькасць такіх арганізатараў у сваім арсенале, якія плануюць спатканні праз іх сайты, але многія кліенты шукаюць асабістага падыходу і ўвагі, што можа зябяспечыць толькі фрылансер.

#4. Мадэратар форума і чата

Думаеце, што форумы гэта «год гэтак 2004»? Не зусім. Яны ўсе яшчэ даволі жыццяздольныя, асабліва сярод падлеткаў, каторым падабаецца такая схема камунікацыі. Так, заробак невялікі — $10 у гадзіну, але гэта цалкам кампенсуецца пачуццем Абсалютнай Улады, адчуваннем сябе гэткім банхаммерам. Калі вам да спадобы працаваць у сеціве, седзячы дома на канапе, праверце вакансіі.

#5. Дайвер за мячыкам для гольфа

Ныраць за мячом для гольфа ў неглыбокія цемныя сажалкі, у якіх водзяцца атрутныя змеі і кайманавыя чарапахі? Аднак, некаторыя людзі менавіта гэтым і займаюцца. Прафесійны дайвер за мячом для гольфа Уэс Стэнфілд кажа: «Гэта зацягвае, як, напрыклад, пошукі скарбаў». Вы атрымліваеце некалькі цэнтаў за мяч для гольфа, але ў сукупнасці вы аказваецеся ўцягнутымі ў шматмільенную індустрыю, каторая ў асноўным складаецца з незалежных дайвераў, зарабляючых да $100,000 у год.

#6. Офісны кансультант па шчасцю

Папулярнасць даследаванняў карэляцыі пачуцця шчасця на працоўным месцы і прадуктыўнасці, а таксама поспех у такіх шчасця-арыентаваных кампаній, як Google і Warby Parker, прывялі да павелічэння ліку кампаній, якія імкнуцца зрабіць сваіх супрацоўнікаў больш шчаслівымі. Усталюйце зносіны з кансалтынгавай фірмай па шчасцю, як, напрыклад, Woohoo Inc., кіруемай Генеральным дырэктарам па шчасцю Аляксандрам Кьерульфам, які праводзіць семінары па ўсім свеце. Аднак я прызнаю, што знаходжу перспектыву быць пастаянна вяселым на працы трохі стомнай. Але гэта рэальная рэч, за якую вы будзеце атрымліваць кучу грошай. Досвед працы ў HR (Чалавечы Рэсурс), вопыт публічных выступаў, веды па псіхалогіі будуць вельмі карыснымі.

#7. Офісны арганізатар

Уявіце сабе чалавека, каторы ўмятаецца ў хаос, то бок ваш офіс, і пачынае ўсе рэчы класці на свае месцы, чым робіць вашу працу больш эфектыўнай і рацыянальнай. Гэта варта пары сотняў даляраў, праўда? Вось чым займаюцца прафесійныя арганізатары. Калі вы спецыялізуецеся ў дадзенай галіне, вы можаце зарабляць шаленыя грошы на вялікіх прадпрыемствах. Калі вы жадаеце стаць прафесійным офісным арганізатарам, наведайце старонку Нацыянальнай асацыяцыі прафесійных арганізатараў (National Association of Professional Organizers, NAPO).

#8. Перакладчык шрыфту Брайля

Перакладчык шрыфту Брайля робіць менавіта тое, пра што вы і падумалі: чытае ўсе віды дакументаў і перакладае іх на мову Брайля, якая ўяўляе сабой чытальную сістэму з 26 літар, распрацаваную для невідушчых людзей. Трэба адзначыць, што шлях да пачатку прафесійнай практыкі даволі складаны: вы павінны прайсці сертыфікацыю, а затым адпрацаваць некалькі гадоў (звычайна на валанцерскай падставе), каб мець дастатковы досвед працы, перш чым вы атрымаеце прапанову на пазіцыю прафесійнага перакладчыка. Вы будзеце зарабляць, як і звычайны перакладчык, ад $38,000 да $49,000 у год.

#9. Рэсэлер тканін

Ёсць некалькі дзесяткаў спрытных людзей на  Etsy, Ebay і іншых інтэрнэт-рынках, якія займаюцца гандлем тэкстылю: тканін з клятчастым малюнкам, каляровых тканін і тканін з разнастайнымі ўзорамі, а таксама розных майстэрскіх набораў для квілцінга, скрапбукінга або іншых прамысловых і саматужных праектаў. Такі від дзейнасці патрабуе ад вас альбо набываць рулоны тканіны оптам, альбо наведваць шматлікія спецыялізаваныя месцы продажу тэкстылю, а таксама мець наметанае вока для зборкі іх у прывабныя, прыведзеныя ў адпаведнасці камплекты і скруткі.

#10. Стаяць у чарзе

Я разумею, што гэта гучыць як самая нудная, нецікавая і стамляючая праца з усіх існуючых, але гэта, папраўдзе, выдатны спосаб амаль нічога не рабіць (акрамя таго,што трэба прастаяць на нагах) і пры гэтым зарабіць дадатковыя грошы. Гэтая паслуга ў Вашынгтоне, акруга Калумбія, напрыклад, аплочваецца $40 у гадзіну. Роберт Сэмюэл, заснавальнік Same Old Line Dudes Inc. (SOLD Inc.), займаееца такой справай і нават заключае субпадрадныя дагаворы, каб прыцягнуць сваіх сяброў. Чаканне ў чарзе прыносіць яму каля $300 у тыдзень.  

#11. Онлайн прысяжны

У ЗША адвакатамі практыкуецца такая рэч, як атрыманне «сярэднеамерыканскага» меркавання па некаторых справах, якія яшчэ не перададзены на разгляд у суд. Такая паслуга аплочваецца вам значна лепш, чым сапраўдным прысяжным. Вы ўсяго толькі разглядаеце кароткі выклад рэальнай справы, выказваеце свае меркаванне, а спецыяльная кампанія апрацоўвае ўсе адказы і дасылае тое самае"сярэднеамерыканскае" меркаванне адвакату. Разгляд справы займае каля 30 хвілін, за што вы атрымліваеце $20 — $60. Недрэнна наогул.

#12. Кансультант па выбары імя для немаўлят

Такія кансультанты абмяркуюць з вамі магчымыя варыянты іменаў для вашага дзіцяці, правядуць даследванне гісторыі імя, яго значэння і папулярнасці, а пасля выдадуць вам спіс прапаноў. 30-хвілінная кансультацыя па тэлефоне на babynames.com, напрыклад, будзе каштаваць вам каля $95. Прадпрымальніца Элізабэт Уілборн зрабіла кар’еру на гэтым. Я не ведаю, колькі яна бярэ за свае паслугі, але яна вельмі грунтоўна падыходзіць да пошуку і выбару імя, каб яно адпавядала вашаму стылю, спадчыне і вашым пажаданням. Адна з кліентак Элізабэт сказала: «Проста ведаючы, што мы маем прафесійную дапамогу, і што мы робім гэта загаддзя, ужо палягчае мой гарманальна-цяжарны стан».

Lindsay Van Thoen для Freelancersunion, пераклад Вольгі Кашцялян