Навіны і артыкулы

Тэатр і фрыланс: што агульнага? 8 парадаў для фрылансераў ад тэатральнага драматурга

Тэатр і фрыланс: што агульнага? 8 парадаў для фрылансераў ад тэатральнага драматурга

Знакаміты амерыканскі драматург раіць, як заставацца ў тонусе, працуючы ў рэжыме фрыланс. Мануал для творчасці, упэўненасці ў сабе, і парада як з набору простых спраў і ...

 

Марк Снайдэр (Mark Snyder) —  драматург і выканаўца, работы катарога былі прадстаўлены публіцы ў Нью-Ёрку, Чыкага, Портлендзе і Лос-Анджэлесе. Марк займае пасаду выканаўчага памочніка ў Саюзе Фрылансераў, ен піша, чытае і працуе ў Брукліне. У 2014 годзе ў яго запланаваны тур па ЗША з сольным праектам, акрамя таго, яго п’еса «A Decent Stretch» увайшла ў студзеньскі рэпертуар 2014г. тэатра Available Light Theatre у яго родным штаце Агаё.

Ніжэй прыведзены парады Марка, якія тычацца творчасці, упэўненасці ў сабе, а таксама таго, як з набору простых спраў і праектаў пабудаваць паспяховую кар’еру. 

1. Мы ствараем у адзіночку. Але, каб вынік нашай творчасці знайшоў рэалізацыю і прызнанне ў свеце, неабходна валодаць добрымі сацыяльнымі навыкамі!

Мы маем палку аб двух канцах, як бы дзіўна гэта не гучала. Па-першае, вы павінны быць сам-насам са сваімі думкамі і ідэямі, каб стварыць прадукт (у дадзеным выпадку п’есу). Па-другое, яго ажыццяўленне, іншымі словамі прэзентацыя для аудыторыі, патрабуе ўзаемадзеяння і супольнай працы з вялікай колькасцю людзей. Тое самае адбываецца і ў фрылансе: з аднаго боку, вы кажаце: «Пакіньце мяне ў спакоі, я павінен скончыць праект», а з іншага боку, пасля вы звяртаецеся да грамадства з мэтай знайсці іншых людзей, каторыя адкажуць вам «Так, я згодны з вамі працаваць».

Пераход ад самакіравання і самастойнай дзейнасці да сумеснай — гэта тое ўменне, каторым павінен валодаць любы  фрылансер.

2. Будзьце добрымі.

Пачынаючы кожны новы праект, я настройваюся на тое, што кожны ўдзельнік павінен атрымліваць задавальненне ад працы. «Калі вы ўзаемадзейнічаеце са мной, я гарантую вам цікавы і выдатны досьвед».

Як гэта можа праяўляцца? Напрыклад, лістамі падзякі і/ці падарункамі, або пэўным спосабам камунікацыі з калегамі ў мэтах падрымкі каманднай атмасферы. Што датычыцца мяне, я стараюся пазнаеміцца з кожным чалавекам, працуючым са мной, і ўпэўнены, што гэта сапраўды важна, бо дапамагае вам усталяваць добрыя і карысныя стасункі.

Кожны раз, калі надыходзіць момант «Х», ці падганяюць тэрміны, любы чалавек можа аказацца карысным. І вы проста не ведаеце, хто будзе вашым выратавальнікам на гэты раз.

3. Удзельнічайце. Прысутнічайце (фізічна).

У нашай культуры пачалі асабліва цанніцца такія катэгорыі, як 1) час і 2) чалавечыя сувязі. Менавіта таму тэатр застаецца такім важным і запатрабаваным. Вы павінны фізічна знаходзіцца ў прасторы разам з акцерамі, распавядаючы сваю гісторыю і ўвасабляючы яе. Творчыя эксперыменты людзей робяцца для людзей, тут і цяпер, і гэта тое, што вельмі адрознівае тэатр ад звычайнага прагляду фільма. Вы знаходзіцеся ў кантакце з іншымі людзьмі. Калі акцеры ўваходзяць, вы можаце адчуваць пах іх парфумы. Гэта тое, што застаецца з вамі назаўседы.

Фрыланс можа быць вельмі ізаляваны. Ніколі не забывайце, што вы павінны камунікаваць з іншымі людзьмі, і што сувязь ў рэальным жыцці нашмат болей каштоўная, чым тое, як мы звычайна кантактуем адзін з адным цяпер, а менавіта праз сацыяльныя медыя і чаты. Выдаткуйце час, каб выпіць разам кавы.

4. Калі вам трэба быць тым, кім вас хочуць бачыць, будзьце ім... але ніколі не страчвайце сябе.

Калі я іду на інтэрв’ю, я апранаю тое, што ўсталявана нормамі дрэскоду — нешта цемнае, строгае, прафесійнае. Але я заўседы ўключаю штосьці асабістае, ад сябе, нават калі гэта проста дзеля забавы, як, напрыклад, пару маляўнічых ўзорыстых шкарпэтак. Я не шэрая мыш, і я не веру, што з’яўляючыся ёй вы павінны абавязкова прадаць сябе.

Я заўважаю, што на рынку працы ўсе больш і больш кампаній жадаюць, каб іх супрацоўнікі працавалі больш гадзін і выконвалі большы аб’ем задач за меншыя грошы. Ведайце сабе кошт, не забывайце, хто вы есць, і ўцякайце адтуль. Нахабны акцер (падчас праслухоўвання) значна больш запамінальны, чым нехта ветлівы і ўважлівы.

Тэатр, як і фрыланс, уяўляе сабой жорсткі і непрадказальны бізнес, які мяняецца ў імгненне вока, і трымаецца на моцнай і ўчэпістай веры ў сябе. З узростам я станаўлюся больш упэўненым як чалавек і мастак, што, безумоўна, палягчае мае стаўленне да працы і робіць яе значна больш прыемнай і вяселей.

Паўтарайце за мной: «Я такі, гэта тое, што я магу прапанаваць, і тое, што я прапаную мае велізарную каштоўнасць. Усе астатняе — проста шум і акалічнасць».

5. Калі вы знаходзіцеся «звонку», валодайце гэтым.

Усе мастакі, а насамрэч усе людзі, хочуць адчуваць, што яны належаць да чагосьці, што ў іх есць нейкі свой дом. Пісьменнікі — адныя з тых, хто заўседы стукаецца ў дзверы з фразай «Упусціце нас! Упусціце нас!».

Фрылансеры могуць адчуваць сябе аўтсайдэрамі ў пануючым офісным асяроддзі па прычыне адсутнасці пастаяннага месца (стала), каб працаваць, альбо з-за свайго нядбайнага стаўлення да часу, калі неабходна тэрмінова рыхтаваць рахунак-фактуру. Нагадайце сабе, што гэтыя махінацыі з’яўляюцца адлюстраваннем кліента, а не вашага кошту ці кошту выкананага прадукту. Зрабіце вашае заданне ці даручэнне як мага лепш, і прыбытак не прымусіць сябе доўга чакаць.

Валодайце вашымі працоўнымі звычкамі. Прааналізуйце і ўсвядомце, што ў праекце знаходзіцца ў сферы вашага кантролю, а што — па-за межамі. Атрымлівайце асалоду ад пачуцця свабоды, што дае вам фрыланс. Вы належыце да таго, чаму вы  дадаеце вартасці.

6. Дапамажыце іншым людзям, калі вы можаце. Вам усё вернецца.

Асабіста я імкнуся быць адкрытым і ўспрымальным да людзей — тэатральных капельдынераў, кантралераў у прадуктовых крамах, абслугоўваючага персаналу метро. Большасць людзей успрымае гэта нармальна. Я не кажу гэта абсалютна ўсім, але такі падыход прынес мне вельмі багаты і карысны досьвед для майго пісьменніцкага жыцця. Людзі схільныя дзяліцца сакрэтамі са мной, а таямніцы гэта ж проста скарб для пісьменніка.

Праўда ў тым, што я працягваю пісаць п’есы, таму што я зачараваны людзьмі — яны пастаянна здзіўляюць і натхняюць мяне. Болей таго, я раблю ўсе, каб падтрымаць і прапагандаваць іншых пісьменнікаў — заўседы адгукаюся на іхнія п’есы. Вы павінны ўдзельнічаць у дыскусіях і абмеркаваннях з мэтай сфарміраваць асобу пісьменніка і накіраваць яго на тое, што важна.

7. Не згубіце пільнасці сярод шматлікіх праектаў. Сканцэнтруйцеся на доўгатэрміновай перспектыве.

Я ведаю шмат акцераў, і ў іх заўседы есць гэтае фаталістычныя перакананне, што, калі скончыцца праект, яны больш ніколі не будуць задзейнічаны ізноў. Як фрылансер, вы павінны сачыць за агульнай карцінай, факусавацца не на асобных праектах, а на вашых доўгатэрміновых мэтах. З часам, кожнае «да» ўсім тым выпадковым магчымасцям лагічна выбудоўвае вашу кар’еру. Гэта цяжка прызнаць, калі вы беспрацоўны або спрабуеце яшчэ раз зацвердзіцца на ролю, якую, магчыма, не ўдалося атрымаць у мінулым, але вы павінны мець магчымасці для таго, каб мець кар’еру.

8. Нават тады, калі вы ўжо страцілі надзею, не паддавайцеся на прынцып «вазьміце мяне!»

Веданне сваіх моцных бакоў павінна даць вам сілы для стварэння сваіх уласных праектаў, каб ў вас была практыка і імпульс трымаць сябе ў тонусе і быць сканцэнтраваным, нават калі вы не працуеце па стандартнай схеме. Я супраціўляўся і супраціўляўся на карысць персанальных ідэй на працягу многіх гадоў (нягледзячы на шматлікія прапановы ад мінулых супрацоўнікаў). Але цяпер, пасля прэм’еры маей п’есы «Паколькі Вы прасілі мяне» («Since You Asked Me To») і існуючых планаў паказаў на 2014 год, я стаў значна больш матываваны працаваць так і надалей, не дазваляючы сабе патрапіць пад уплыў пазіцыі «калі ласка, вазьміце мяне, калі ласка, вазьміце мяне».

Наша мэта — мець больш аўтаноміі. Не чакайце, пакуль нехта дасць вам згоду на творчасць і стварэнне.

Freelancersunion, Ліндсэй Ван Тоен (Lindsay Van Thoen), пераклад Вольгі Кашцялян