Навіны і артыкулы

Хэмінгуэй пра не-пісанне за дарма і выданне першакласных публікацый

Хэмінгуэй пра не-пісанне за дарма і выданне першакласных публікацый

Калі вы хочаце стаць першакласным выданнем, знайдзіце самых лепшых аўтараў, заплаціце ім за працу і пазбягайце памылак друку любой цаной. ...

Дыскусіі аб тым, што бясплатнае пісьменніцтва ператварае творчасць у тавар, нагадалі мне пра ліст, каторы некалі Эрнэст Хэмінгуэй даслаў сваім сябрам Эрнэсту Уолшу і Эсель Мурхэд, у той перыяд, калі яны працавалі у Парыжы над выпускам «This Quarter» — уплывовага эксперыментальнага літаратурнага часопіса, у каторым публікаваліся такія вялікія людзі як Джэймс Джойс, Эзра Паўнд, Кей Бойл, Уільям Карлас Уільямс, Марсэль Дзюшан, Райнэр Марыя Рыльке, Герман Гесэ, Томас Ман і сам Хэмінгуэй, падчас існавання часопіса паміж 1925 і 1932 гадамі.

ХемінгуэйЛіст ад 7 студзеня 1925 г. з біяграфічнага зборніка «Лісты Эрнэста Хэмінгуэя: Том 2, 1923-1925» — ўражваючы працяг першага тома, які таксама пазнаеміў нас з меркаваннем маладога Таты пра тое, што Нью-Ёрк можа давесці вас да вар’яцтва, — ліст, у якім Хемінгуэй выдатна прадбачыў сітуацыю ў сучасным выдавецкім мікрасвеце, дзе асноўныя выдавецтвы вымушаюць пісьменнікаў працаваць бясплатна ў абмен на «экспазіцыю». [«Тата» — адна з мянушак Хемінгуэя, якую ен атрымаў, у адпаведнасці з афіцыйным біёграфам Карласам Бэйкерам, з-з жадання Хэмінгуэя быць аб’ектам павагі, захаплення і падпарадкавання, а таксама дзякуючы яго рэпутацыі бязладнага турыста і авантурыста (заўвага перакладчыка)].

Гэта вядзе, што нядзіўна, да панавання пасрэдных, сярэдняй якасці матэрыялаў, і не таму, што галоўны матыватар — грошы, а таму, што нічога так не дэматывуе пісьменніка, як адчуванне таго, што яго матэрыялы папросту з’яўляюцца напаўняльнікамі вакантнага месца на старонках выдання і служаць не для задавальнення і ўзбагачэнне чытача, а для продажу рэкламы.

Хэмінгуэй раіць Уолшу і Мурхэд:

«Я лічу, што самае галоўнае адшукаць лепшае з таго, што робяць людзі, каб не дапусціць памылкі „Тhe Double Dealer“, часопіса, каторы друкуе матэрыялы другога гатунку пісьменнікаў вышэйшага класа.

Я бачу па вашым праспекце, што вы плаціце аўтрам за рукапісы, і думаю, што гэта абсалютны сакрэт атрымання першакласных матэрыялаў. І гэта не пытанне канкурэнцыі з вялікімі фінансава забяспечаннымі рэкламнымі часопісамі, а ўсяго толькі пэўная ўзнгарода творцу за яго працу. Магчыма, яго лепшая праца ніколі не трапіць у выключна камерцыйныя часопісы, аднак ен заўседы будзе трымацца за яе, спадзяючыся на справядлівую ўзнагароду за сваю працу, а ў вышэй пазначаныя выданні будзе аддаваць матэрыялы, якія не маюць ніякай каштоўнасці для іншых часопісаў або аглядальнікаў».

Напрыканцы ліста Хемінгуэй дае пажыццевае настаўленне, каторае, нягледзячы на яго ўласнае мета-парушэнне, вельмі вартае ў сенняшнюю эпоху паспешлівага выдавецтва:

«Дасканала стаўцеся да чытання і тыпаграфіі — не існуе нічога, што можа сапсаваць чалавеку правільнае ўспрыманне і высокую ацэнку добрага матэрыялу, акрамя як памылкі друку».

Зборнік «Лісты Эрнэста Хэмінгуэя» насычаны нязменна актуальнай мудрасцю аднаго з самых знакамітых пісьменнікаў у сучаснай гісторыі. Азнаемцеся таксама з артыкуламі «Хемінгуэй аб тым, як стаць добрым пісьменнікам», з яго змястоўнай «Падзячная гаворкай пры атрыманні Нобелеўскай прэміі», ды «Назапашаны савет вялікіх пісьменнікаў».

Марыя Папова для Brainpickings, перакладчык Вольга Кашцялян