Навіны і артыкулы

З Newspryng фрылансерам будзе лягчэй публікавацца і зарабляць

З Newspryng фрылансерам будзе лягчэй публікавацца і зарабляць

Newspryng – гэта новы эксперымент у грамадскім фінансаванні журналістыкі, які дапамагае фрылансерам друкаваць свае матэрыялы і атрымліваць за іх грошы. ...


Платформа, якая ўжо запусціла сваю бэта-версію, накіраваная на падтрымку журналістаў праз дабрачынныя ахвяраванні чытачоў. Яна ставіць на мэце спрыянне незалежнай журналістыцы і  супрацоўніцтву і мае ўбудаваную сістэму ахвяраванняў для падтрымкі працы журналістаў.

“Цікава было даследаваць, ці магчыма стварыць такую мадэль платформы, у якую кожны мог бы зрабіць унёсак, паведаміў Journalism.co.uk Мэцью Чэпман, кіраўнік рэдкалегіі Newspryng. Тут кожны, хто мае выдатны матэрыял, мог бы надрукаваць яго і атрымаць грошы непасрэдна ад чытачоў”.

Чэпман распавёў, што яго натхніў новазеландскі журналіст Кіт Нг, які зарабіў у  10 разоў болей за сярэдні заробак фрылансера, апублікаваўшы свой матэрыял і папрасіўшы чытачоў даслаць дабрачынныя ахвяраванні.

“На сёння гэтая мадэль з'яўляецца эксперыментальнай, але я думаю, у Брытаніі ёсць шмат людзей, гатовых ахвяраваць грошы на якасную журналістыку”, працягвае Кіт Нг.

“Традыцыйныя навінавыя арганізацыі вымушаныя скарачацца, бо зніжаюцца іх даходы. А нагузка ў такіх арганізацыях значна большая, таму, натуральна, пагаршаецца ўзровень якасці працы журналістаў”.

“Я лічу, калі такую сапраўды прывабную ідэю, што прапануе якасную журналістыку і ўзнагароджвае журналістаў за добры матэрыял, можна рэалізаваць, я лічу, для такой ідэі мусіць быць мадэль”.

Чэпман разглядае Newspryng у якасці платформы для мэтанакіраваных журналістаў. Гэтая платформа стане добрай падтрымкай на пачатку кар’ернага шляху. Даходы журналістаў не будуць залежаць ад рэкламы і, адпаведна, ад колькасці праглядаў. Замест гэтага, найважнейшую ролю будзе адыгрываць якасць матэрыялаў.

Такім чынам, журналісты маюць магчымасць зарабіць больш грошай, прыцягваючы ахвяраванні ад чытачоў, зацікаўленых пэўнымі тэмамі, чым публікуючы свае матэрыялы праз афіцыйныя навінавыя арганізацыі, -  распавёў спадар Чэпман.

Для нас важна стварыць супольнасць і чытацкую аўдыторыю сапраўды захопленую журналістыкай, здольную ўбачыць яе патэнцыял, сказаў ён, паколькі сацыяльныя медыя “немагчыма ігнараваць” у журналістыцы з пункту гледжання камунікацыі з чытачом і пошуку матэрыялу.

Мы, вядома, будзем пільна адсочваць праблемы, з якімі сутыкаюцца сацыяльныя медыя - пытанні кантролю, плагіяту і дакладнасці, сказаў спадар Чэпман. У выпадку, калі артыкул будзе прызнаны далёкім ад рэдакцыйных стандартаў, мы будзем вяртаць чытачам іх ахвяраванні.

Журналістыка апошнім часам перажывае складаныя часы з мноствам скандалаў, звязаных з узломам и крадзяжом асабістай інфармацыі. Нам хацелася б вярнуць журналістыцы ранейшы давер праз надзяленне чытача максімальнай ўладай і далучэнне яго да ўсяго працэса цалкам.

Да платформаў, што прапануюць чытачам шанец паспрыяць наўпрост журналісцкай працы, адносяцца Niuzly і Jurnid, хаця падыход гэты знаходзіцца пакуль на стадыі фарміравання.

Заснавальнікі Newspryng у Лондане спадзяюцца, што стварэнне самой платформы таксама атрымаецца прафінансаваць дзякуючы ахвяраванням, і з гэтай мэтай распачалі адмысловую кампанію.