Навіны і артыкулы

12 крокаў ад ідэі да продажу артыкула: парады журналістам-фрылансерам. Частка 2
FBB

12 крокаў ад ідэі да продажу артыкула: парады журналістам-фрылансерам. Частка 2

Як журналісту-фрылансеру прадаваць свае ідэі ды артыкулы з найвялікшай эфектыўнасцю? FBB публікуе наступную частку парад ад прызнаных профі Мікаэля Бэрглінга і Фрэдрыка ...

Нягледзячы на тое, для каго вы робіце працу, важна быць падрыхтаваным. Нічога так не раздражняе рэдактара, як тое, калі вы прапаноўваеце матэрыял, які яны ўжо змяшчалі ў мінулым нумары, або працу, якая зусім не ўпісваецца ў іх сферу. Таму спачатку вывучайце прадукцыю вашага заказчыка.

12 крокаў ад ідэі да продажу артыкула

1. Знайдзіце газету, якая піша пра рэчы, якія вам цікавыя і ў той сферы, дзе ў вас ёсць спецыяльныя веды.

2. Уважліва пачытайце апошнія нумары, каб ведаць якога кшталту артыкулы і фота яны звычайна выкарыстоўваюць.

3. Прыдумайце тры ідэі і звяжыцеся з рэдактарам. Пачніце са сціслага ліста па электронцы.

4. Калі не атрымаеце адказу, пазваніце.

5. Калі рэдактар зацікавіўся, абмяркуйце заданне. Спрабуйце заўсёды прадаваць артыкул на стадыі ідэі.

6. Наступнае пытанне – цана. Памяркуйце, колькі вам спатрэбіцца часу для выканання задання і абгрунтавана прасіце аплату.

7. Абгаварыце адразу дэтальна, што ўключана ў кошт вашай працы.

8. Для асобных артыкулаў дамова падпісваецца рэдка, звычайна вы дамаўляецеся вусна пра тэрміны здачы працы, аб’ём тэксту, пра тое, ці будзе тэкст выкладацца ў інтэрнэце і на якіх умовах, пра кошт ды інш. Патрабуйце даслаць пацвярджэнне ўсіх умовах па электроннай пошце.

9. Заўсёды выконвайце дэдлайны і сачыце, каб аб’ём тэксту быў такі, як дамоўлена. Не бойцеся звязвацца з рэдактарам, калі ў вас падчас працы ўзнікаюць нейкія пытанні ці ідэі.

10. Заўжды сачыце за тым, каб атрымаць пацвяджэнне, што ваш артыкул атрыманы.

11. Будзьце гатовыя паглыбіць або змяніць некаторыя часткі артыкула. Рабіце гэта без дадатковай аплаты, калі патрабаванні ў межах разумнага.

12. Пачакайце некалькі дзён перад тым, як выстаўляць рахунак, і адначасова пастарайцеся прапанаваць для замовы больш ідэяў.

Чытайце таксама→ 

Як паспяхова прадаць матэрыял або ідэю: парады журналістам-фрылансерам. Частка 1

Нягледзячы на тое, для каго вы робіце працу, важна быць падрыхтаваным. Нічога так не раздражняе рэдактара, як тое, калі вы прапаноўваеце матэрыял, які яны ўжо змяшчалі ў мінулым нумары, або працу, якая зусім не ўпісваецца ў іх сферу. Таму спачатку вывучайце прадукцыю вашага заказчыка...

 

Паводле кнігі Frilanshandboken 

Mikael BerglingFredrik Nejman

Пераклад са шведскай мовы Алесі Башарымавай