Навіны і артыкулы

Навучыцца шукаць фінансы і правільна асвойваць бюджэты? Магчыма! Курсы

Навучыцца шукаць фінансы і правільна асвойваць бюджэты? Магчыма! Курсы

Скласці бюджэт для невялікага медыя-праекта, анлайн-выдання, друкаванага рэкламнага СМІ, сайта з мясцовымі навінамі ці рэпарцёрскага падарожжа – няпростая задача. ...

Ёсць добрая ідэя, але ў той момант, калі каманда ці журналіст-фрылансер пачынаюць пралічваць выдаткі, жаданне рэалізаваць задуманае знікае …  

Майстар-класы па фінансаваму менеджменту для рэдактараў, фрылансераў, медыя-прафесіяналаў і асобаў творчых прафесій прапануе праграма ЕС “Культура і Крэатыўнасць”. Курсы бясплатныя і змястоўныя. Аўтары – эксперты Еўрапейскага Саюза.

“Звычайна творчыя прафесіяналы выдатна спраўляюцца з апісаннем творчай часткі праекта, але недахоп вопыту ў такіх сферах як маркетынг, страхаванне, ацэнка пазыковага фінансавання – гэта прычына бяссонных начэй,” – кажа Сара Тэлвол (Sarah Thelwall), кансультант па фінансаваму менеджменту ў крэатыўнай сферы, эксперт праграмы ЕС “Культура і Крэатыўнасць”.

Фінансавы менеджмент, які натхняе

У курсе Сары Тэлвол “Фінансы для крэатыўных арганізацый” можна знайсці адказы на пытанні, якія гадамі заганяюць у тупік журналістаў, рэдактараў і ўсіх, хто спрабуе знайсці сродкі на свае праекты. Напрыклад,

  • Складаць бюджэт мінімуму, ці ўсё лічыць па максімуму? Ці пралічваць абодва сцэнарыя? Які з варыянтаў, у такім выпадку, далучаць да заяўкі?
  • А як быць з рэсурсамі, якія дастануцца бясплатна? Ці варта іх згадваць у бюджэце?
  • Яшчэ адна задача – “схаваныя выдаткі”, – што гэта такое, і як іх паказаць у бюджэце?
  • Ці варта закладаць фінансавыя рызыкі і як іх правільна прадставіць донару?

Зразумелыя і ясныя адказы на гэтыя пытанні дададуць шанцаў на атрыманне фінансавання, бо пісьменны і празрысты бюджэт - гэта выразны знак таго, што вы валодаеце сітуацыяй ад пачатку і да канца.

“Вы не можаце прадбачыць будучыню, але трэба, каб розніца паміж фінансавым дакументамі і рэчаіснасцю не зніжала якасць выканання праекта,” – кажа Сара Тэлвол, эксперт і фінансіст, якая кансультуе крэатыўныя бізнесы па ўсім свеце.

Курс “Фінансы для крэатыўных арганізацый” утрымлівае пакет дакументаў ад Сары Тэлвол, прыклады рэалізаваных бюджэтаў, якія можна выкарыстоўваць для сваіх мэтаў, карысныя спасылкі, тэст і сертыфікат, які файна глядзіцца ў сацыяльных сетках.

Ну яшчэ варта зайсці на старонку курса каб проста паглядзець на Сару Тэлвол – яна незвычайная. Відэа і тэкставая версія курса дасяжная па спасылцы.

Курс па “Маркетынгу”

Свой курс па рынкавых стратэгіях для журналістаў, прафесіяналаў у галіне медыя, крэатыўшчыкаў і творцаў прапануе брытанскі эксперт Дэвід Пэрыш. Перш за ўсё эксперт раіць вызначыць, што для нас азначае само слова “маркетынг”. На яго думку, для творчых прафесіяналаў гэта не проста “рэклама”, “продажы”, “прасоўванне”.

“Маркетынг – гэта сэнсавы парасон, пад якім знаходзіцца нашае разуменне рынкавых стасункаў, стаўлення да канкурэнтаў і здольнасць прыслухоўвацца да спажыўцоў,” – кажа Д. Пэрыш. Менавіта апошняе – прыслухоўвацца да спажыўцоў і будаваць эфектыўны дыялог з абранымі рынкамі, эксперт лічыць асноўнымі фактарамі поспеху творчага праекта.

Асобная тэма ў курсе прысвечаная стварэнню эфектыўнай маркетынгавай стратэгіі і практычным прыкладам, якія падыдуць і для медыя бізнесу. Дэвід Пэрыш прыводзіць 20 ключавых сцверджанняў аб маркетынгу для творцаў-прафесіяналаў. Курс “Маркетынг” можна прайсці бясплатна па спасылцы. Па выніках можна адказаць на 10 пытанняў тэста і атрымаць сертыфікат.

Курс “Партнёрства і Фандрэйзінг”

Знайсці партнёраў, ці правесці кампанію па пошуку сродкаў – вялікая частка поспеху любога праекта. Лідзія Варбанава, аўтар кнігі “ Міжнародная прадпрымальніцкая дзейнасць у галіне мастацтва” прапануе свой курс, дзе ў сціслай форме распавядае пра інавацыйнае прадпрымальніцтва ў культурнай сферы.


Л. Варбанава прыводзіць прыклады паспяховых кампаній па прыцягненню фінансаў – у іх стваральнікаў ёсць чаму навучыцца. Яна дзеліць прадпрымальнікаў у сферы культуры на тры катэгорыі Culturepreneurs, Artpreneurs, Digital Enterpreneurs. Што азначае гэтая класіфікацыя і да якога тыпу прадпрымальнікаў адносіцеся Вы?

Асобна ў курсе Лідзіі Варбанавай разглядаецца тэма міжсектарнага супрацоўніцтва (crossovers) і пытанне выкарыстання інавацый для пошуку знешняга фінансавання. Курс Лідзіі Варбанавай “Партнёрства і Фанрайзінг” можна прайсці тут.

Baj.by