Навіны і артыкулы

10 чэрвеня запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-сервісу "Freelance.baj.by"
| Падзеі 840

10 чэрвеня запрашаем на прэзентацыю інтэрнэт-сервісу "Freelance.baj.by"

З радасцю паведамляем, што ў Беларусі з’явілася месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдактараў. Праект, які быў задуманы сябрамі ГА “БАЖ” паўгады таму, гатовы да ...

Штодня сотні навінаў, здымкаў, артыкулаў не знаходзяць сваёй аўдыторыі, так і застаючыся ідэямі ў галовах журналістаў і рэдактараў. Адны скардзяцца на недахоп працоўных рук, іншыя — на недахоп замоўцаў, гатовых набыць журналісцкі матэрыял. Наш рэсурс вырашае гэтую праблему. Гэта месца для сустрэчы вольных журналістаў і рэдакцыяў.

Якая карысць?

Рэдакцыя зможа знайсці тут спецыяліста з адпаведнымі магчымасцямі і ў адпаведным месцы. Вольныя журналісты змогуць прапанаваць СМІ свае работы або ідэі да ажыццяўлення.

Для каго?

Гэта сервіс для СМІ, якія хочуць разнастаіць сваё інфармацыйнае напаўненне ды пашырыць аўдыторыю. Гэта сервіс для журналістаў, якія хочуць знайсці дадатковыя замовы, стаць аўтарамі новых медыяў ды паглыбіць прафесійныя сувязі з рэдакцыямі.

Як гэта працуе?

Сервіс працуе па прынцыпе сацыяльнай сеткі з акцэнтам на аб’явах аб прапановах матэрыялаў або вакансіях. Ён бясплатны, уяўляе сабой закрытую сістэму з персанальнай ідэнтыфікацыяй. Яго праца грунтуецца на добраахвотнасці карыстальнікаў пры апублікаванні асабістых дадзеных. Сервіс абаряняе аўтарскія правы і клапоціцца пра недапушчэнне крадзяжу ідэй.

Запрашаем на прэзентацыю ў панядзелак 10 чэрвеня, а 12-й гадзіне ў офіс ГА «БАЖ» (Мінск, вул. Камсамольская, 7-32). Працягласць мерапрыемства каля 40 хв. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне +375292366986 – Таццяна Бублікава.