Навіны і артыкулы

Запрашаем на Першую школу для журналістаў-фрылансераў — “ABC фрыланс”
| Падзеі 834

Запрашаем на Першую школу для журналістаў-фрылансераў — “ABC фрыланс”

Як зрабіць першыя крокі ў фрыланс-журналістыцы? Якіх законаў трымацца? Куды рухацца? Першая школа для журналістаў-фрылансераў прысвечана падставовым рэчам, практычным ...

Пра што? Вас чакаюць выступы экспертаў па беларускай і еўрапейскай фрыланс-журналістыцы. Каб развеяць сумневы ў легальнасці беларускіх журналістаў-фрылансераў, нашыя юрысты прэзентуюць даклад аб фрылансе ў кантэксце правоў чалавека. Таксама вашай увазе парады з практыкі фінансавай дзейнасці фрылансераў у Беларусі, майстар-класы ды прэзентацыя карысных прыладаў для штодзённай працы.

Дзе і як? Першая школа для журналістаў-фрылансераў “ABC фрыланс” сёлета тэматычна знітаваная з традыцыйным летнім бажаўскім мерапрыемствам — “БАмЖынкамі”, якія адбудуцца 2-3 жніўня. Такім чынам удзельнікам школы прапануецца першы дзень заняткаў правесці ў Мінску, другі і трэці — на свежым паветры “БАмЖынак”. МАГЧЫМА ЎДЗЕЛЬНІЧАЦЬ ТОЛЬКІ Ў ПЕРШАЙ ЧАСТЦЫ (1 дзень у Мінску).

Акрамя сур’ёзных майстар-класаў, удзельнікаў на "БАмЖынках  "чакаюць:

- Пошукі “акрэдытацыі” на свята,

- Спартовыя спаборніцтвы,

- Інтэлектуальныя гульні,

- Фэст аўтарскій песні “Фрылансы пяюць рамансы”

і іншыя цікавосткі.

Куды слаць заяўкі? Заяўкі на ўдзел у Школе для журналістаў-фрылансераў дасылайце ў адвольнай форме са зваротным кантактамі на адрас freelance@baj.by (у тэме пазначце Школа фрылансу). АБАВЯЗКОВА ЎКАЖЫЦЕ, ЦІ ЎДЗЕЛЬНІЧАЕЦЕ ТОЛЬКІ Ў 1 ДНІ, ЦІ ВА ЎСЁЙ ТРОХДЗЁННАЙ ПРАГРАМЕ. Падрабязней пра самі “БАмЖынкі” ды акалічнасці ўдзелу ў іх чытайце тут.