Навіны і артыкулы

БАЖ далучыўся да Хартыі правоў журналістаў-фрылансераў ЕФЖ
| Падзеі 895

БАЖ далучыўся да Хартыі правоў журналістаў-фрылансераў ЕФЖ

У Мінску 5 снежня прайшло пасяджэнне Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”. Сябры Рады ўхвалілі далучэнне арганізацыі да Еўрапейскай хартыі правоў ...

Хартыя правоў журналістаў-фрылансераў, ініцыяваная Еўрапейскай федэрацыяй журналістаў, дэкларуе неабходнасць стварэння роўных умоваў працы для фрылансераў у параўнанні са штатнымі журналістамі СМІ. Паводле Хартыі, кожны фрылансер павінен мець права на абарону сацыяльных правоў на роўных умовах з наёмнымі работнікамі:  напрыклад, аплату бальнічнага ліста журналісту, пенсію па ўзросце, дапамогу па беспрацоўі, дапамогу па доглядзе дзіцяці для маці/бацькі і іншае.

Прэс-служба ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”