Навіны і артыкулы

Чатыры магчымасці навучання і падвышэння кваліфікацыі для журналістаў-фрылансераў
| Падзеі 738

Чатыры магчымасці навучання і падвышэння кваліфікацыі для журналістаў-фрылансераў

FBB прапануе падборку найбольш цікавых курсаў, у якіх могуць паўдзельнічаць журналісты-фрылансеры. ...

 

Што мы ведаем пра смяротнае пакаранне? Запрашаем журналістаў на вялікі двухдзённы трэнінг 12-13 красавіка!

Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як прыводзіцца ён у выкананне і што пра гэта ўсё думаюць Рада Еўропы, АБСЕ ды праваабаронцы? 

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні журналісты змогуць атрымаць падчас вялікага двухдзённага трэнінгу 12-13 красавіка. Удзел у трэнінгу возьмуць былыя зняволеныя, прадстаўнікі праваабарончых аб’яднанняў, былыя адвакаты, а таксама журналісты з імем і досведам працы ў тэме. У праграме трэнінгу запланаваная навучальная гульня “Суд прысяжных”.

Для рэгістрацыі на трэнінг дашліце, калі ласка, на адрас life@baj.by сваё імя, прозвішча, тэлефон і назву выдання, з якім Вы супрацоўнічаеце. Па ўсіх пытаннях дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 8(029) 138-57-96. Раім Вам зарэгістравацца на трэнінг ужо сёння, бо колькасць месцаў абмежаваная. Трэнінг будзе праводзіцца пад Мінскам і прадугледжвае прысутнасць удзельнікаў у абодва дні мерапрыемства. Пачатак трэнінгу 12 красавіка а 12 гадзіне. Месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам. Запрашаем да ўдзелу сталічных і рэгіянальных журналістаў!

Даступны трэнінг па практычнай відэажурналістыцы (да 10 красавіка)

«Мінская міжнародная медыяшкола» разам з чэшскай асацыяцыяй незалежных трэнераў «PIMTA» ў партнёрстве з Сацыяльна-рэабілітацыйнай установай “Эгалітэ Цэнтр” праводзіць даступны трэнінг па “практычнай відэажурналістыцы”. Трэнінг адбудзецца ў Мінску 14-17.04.2014. Праграма трэнінгу прапануе веды па галоўных жанрах відэажурналістыкі (рэпартаж, інтэрв’ю, апытанне) і практычныя навыкі па напісанні сцэнара, здымках і мантажу відэасюжэта. Вынікам трэнінга будзе завершаны відэасюжэт, які будзе размешчаны на сайце “Медыяшколы” і на сайтах удзельнікаў.

Атрыманыя веды і навыкі дазволяць удзельнікам:

  1. Лепш арыентавацца ў разнастайнасці інфармацыйных аўдыёвізуальных матэрыялаў,
  2. Панаваць, ствараць і размяшчаць ў Сеціве ўласны інфармацыйны відэакантэнт для шырокай аўдыторыі,
  3. Наблізіцца да прафесійных тэхнічных стандартаў відэавытворчасці.

Для каго: прадстаўнікі НДА, грамадзянскіх ініцыятываў, альтэрнатыўных медыярэсурсаў, асобы, якія зацікаўленыя ў такой дзейнасці. Пажадана, каб удзельнікі працавалі з сайтамі/сацыяльнымі сеткамі ў сваіх арганізацыях/ініцыятывах. Прадугледжаны ўмовы для ўдзелу інвалідаў-вазочнікаў. Вітаюцца заяўкі ад групы з 2-х чалавек. Папярэдні досвед працы з інфармацыяй (напісанне артыкулаў, інтэрв’ю і г.д. будзе плюсам).

Тэрміны: Запоўніце заяўку анлайн да 10.04.2014 (15.00). Прыклады прац (калі ёсць) дасылайце на mediaschool.by@gmail.com. Вынікі адбору будуць вядомыя 12.04.2014. Колькасць месцаў на трэнінгу абмежаваная (8 удзельнікаў). Просім звярнуць пільную ўвагу на апісанне ўмоваў і напісанне добрай заяўкі.

Якія навыкі артымаюць удзельнікі?

Падчас трэнінгу ўдзельнікі атрымаюць наступныя веды і навыкі:

  1. Прафейсійныя прыёмы працы з камерай (наладкі камеры, факусіроўка, баланс, экспазіцыя, глыбіня рэзкасці).
  2. Кампазіцыя кадра.
  3. Спецыфіка ўзаемадзеяння аператара ды інтэрв’юера.
  4. Паняцце драматургіі. Напісанне сцэнара.
  5. Асноўныя правілы мантажа. Паняцце секвенцыі. Паняцце плана секвенцыі.
  6. Базавыя навыкі відэамантажа ў праграме Adobe Premiere CS6.

Працоўныя мовы трэнінгу – руская/беларуская. З пытаннямі зьвяртацца да мэнэджэра праекту Агніі Асновіч: тэл. +375291193874, email: ahniya.asanovich @ egalite.by

Бесплатный курс по журналистике данных

Журналисты, заинтересованные в использовании метода анализа данных в своей работе, могут принять участие в этом бесплатном онлайн-тренинге. Европейский центр журналистики (EJC) и вебсайт Data Driven Journalismпредлагают состоящий из пяти модулей курс по использованию данных в журналистской работе.

В ходе курса будут рассмотрены следующие темы: использование журналистики данных в работе редакции; поиск данных и идей историй, включающих анализ данных; работа с неупорядоченными данными и использование визуализации данных. Курс состоит из видеолекций, практических занятий, домашних заданий, чтения литературы и дискуссионных форумов. Этот курс открыт для имеющих подключение к Интернету участников со всего мира.

Инструкторы курса Саймон Роджерс, редактор данных Twitter; Пол Брэдшоу, глава онлайн-программы, дающей степень магистра в области журналистики в университете Бирмингема (Birmingham City University);Николя Кайзер-Бриль, один из основателей и руководитель стартапа в области журналистики данных Journalism++ и другие ведущие специалисты в этой области. Курс будет доступен онлайн с 19 мая. Для получения дополнительной информации нажмите сюда.

International Networker: Летняя школа анлайн-і мультымедыя журналістыкі (да 2 мая)

Хочаце працаваць у маладой міжнароднай камандзе, пад кіраўніцтвам кваліфікаваных трэнераў, каб стварыць мультымедыйныя матэрыялы для вэб-сайта на тэму, якую Вы выбралі для сябе, і пазнаёміцца з маладымі нямецкімі журналістамі і калегамі з цэнтральных і паўднёва-ўсходніх еўрапейскіх краін? Падавайце заяўку на стыпендыю ў "Летняй школе анлайнавай і мультымедыйнай журналістыкі" у вядомым Deutsche Journalistenschule (DJS) у Мюнхене!

Мэта семінара – стварэнне сеткі маладых журналістаў з Германіі, Паўднёва-Усходняй Еўропы, Беларусі і Турцыі. Удзельнікі з розным жыццёвым вопытам будуць дзяліцца сваім досведам і ідэямі на актуальныя еўрапейскія тэмы. Удзельнікі будуць разам ствараць мультымедыйны сайт і ўдзельнічаць ў камунікацыі, якая закладзе аснову для новых кантактаў, інтэграцыі ў міжнароднае супрацоўніцтва. Удзельнікі будуць мець магчымасць атрымаць дадатковыя кваліфікацыі ў анлайнавай і мультымедыйнай журналістыцы і больш даведацца пра настроі, погляды і выклікі ў маладой журналістыцы.

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты (22 – 30 гадоў) з Албаніі, Беларусі, Босніі і Герцагавіны, Балгарыі, Харватыі, Грэцыі, Венгрыі, Косава, Македоніі, Чарнагорыі, Румыніі, Сербіі, Славакіі, Славеніі і Турцыі. Кандыдаты павінны мець як мінімум два гады прафесійнага вопыту і павінны быць гатовы прадставіць свае матэрыялы. Патрабуецца добрая ангельская. Перавага аддаецца кандыдатам, якія маюць вопыт практычнай працы ў Інтэрнэце і мультымедыйнай журналістыцы. Усе прэтэндэнты павінны прадставіць наступныя дакументы на англійскай мове:

  • Біяграфія
  • Суправаджальны ліст
  • Асабістая прапанова тэмы для сайта, які павінен быць створаны ў ходзе рэалізацыі праекта ( гл. Project 2013 / “BavarianBalkan”: www.djs - summerschool.de )
  • Узоры працы (калі не на англійскай мове, просьба даць кароткае рэзюмэ на англійскай мове)
  • Рэкамендацыйны ліст ад вашага галоўнага рэдактара

Тэрмін падачы заявак: да 2 мая 2014. Дата падзеі / месца: 26 ліпеня - 4 жніўня 2014, Мюнхен, Deutsche Journalistenschule.

Адбор удзельнікаў будзе завершаны да пачатку чэрвеня 2014. Лісты пацверджання або адмовы будуць высылацца адразу пасля адбору. Пасля рэгістрацыі ўсе ўдзельнікі атрымаюць доступ да лічбавай платформы для абмеркавання і вызначэння тэмы мультымедыйнага праекта.

Выдаткі на падарожжа, размяшчэнне, харчаванне і працоўныя матэрыялы пакрываюцца грантам праграмы. Дасылайце матэрыялы толькі ў электроннай форме(PDF) да 2 мая 2014 г. Каму - Mr. Jörg Sadrozinskiі Mrs. Karin Below, E-Mail: rbs@djs-online.de

Крыніца: baj.by