Навіны і артыкулы

Кіраўнікі суполак журналістаў-фрылансераў падтрымалі калег з Беларусі
| Падзеі 1063

Кіраўнікі суполак журналістаў-фрылансераў падтрымалі калег з Беларусі

Кіраўнікі аб’яднанняў і суполак фрылансераў з Даніі, Швецыі, Фінляндыі, Нарвегіі ды Чэхіі падтрымалі зварот Еўрапейскай федэрацыі журналістаў да Міністэрства інфармацыі ...

 

Таксама журналісты заклікаюць беларускі ўрад скасаваць абавязковую акрэдытацыю журналістаў, што супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ, як неадпаведную дзейнаму беларускаму заканадаўству і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.

Сярод 37 падпісантаў звароту – прадстаўнікі аб’яднанняў вольных тэлерадыёжурналістаў (FAO) і пішучых журналістаў-фрылансераў (SFJ) Фінляндыі, каардынатары суполак журналістаў-фрылансераў у Шведскім саюзе журналістаў (Frilans Riks, SJ), Нарвежскім саюзе журналістаў (Freelancejournalisterne, NJ), Дацкім саюзе журналістаў (FreelanceGruppen, DJ), а таксама Чэшскім прафсаюзе журналістаў і супрацоўнікаў СМІ.

Падпісанне звароту адбылося падчас каардынацыйнай сустрэчы кіраўнікоў згуртаванняў журналістаў-фрылансераў Паўночных краінаў (Nordic Freelance Topmeeting), якая прайшла напярэдадні штогадовага семінара журналістаў-фрылансераў Паўночных краінаў у дацкім мястэчку Карсёр (Korsør) на заходнім узбярэжжы вострава Зеландыя.

Сябра Рады ГА “БАЖ” Андрусь Клікуноў браў удзел у форуме журналістаў-фрылансераў Паўночных краінаў у якасці ганаровага госця.



Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"