Навіны і артыкулы

У Глыбокім журналісты паглыбіліся ў фрыланс
| Падзеі 1068

У Глыбокім журналісты паглыбіліся ў фрыланс

Сябры ГА “БАЖ” Антон Сурапін і Алег Агееў пазнаёмілі глыбоцкіх журналістаў з дзейнасцю сайта для беларускіх фрылансераў і з юрыдычным бокам прафесийнай дзейнасці ...

Сайт Freelance.baj.by зацікавіў калегаў з Глыбокага. З ім фрылансеры могуць наладзіць супрацу з рознымі рэдакцыямі, прадаваць свае матэрыялы, знаёміцца з апошнімі навінамі ў сферы фрылансу, дзяліцца досьведам ды ўдасканальваць свае веды. А некаторыя, калі пашчасціць, змогуць знайсці сталую працу ў вядомых выданнях.
 

Як адзначаюць удзельнікі семінара, не менш карыснай была і інфармацыя юрыдычнага кшталту. Калі ў наш час у беларускім заканадаўстве ўвогуле не існуе паняцця “фрыланс”, то людзі сустракаюцца з непаразуменнем з боку ўладаў. Часта ім робяцца перашкоды ў працы. Як іх пазбегнуць і як вырашаць праблемы, распавёў прысутным юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў. Да таго ж журналісты задавалі шмат сваіх пытанняў, на якія атрымалі змястоўныя адказы і парады ад прафесіянала.
 

Глыбоцкая суполка БАЖ дзякуе за змястоўны і выдатна падрыхтаваны семінар Андрусю Клікунову, Алегу Агееву, Антону Сурапіну і Віёле Ермаковай.


Таццяна Смоткіна