Навіны і артыкулы

Беларускі фрыланс прывёў у Мінск дэлегацыю журналістаў Еўропы
| Падзеі 951

Беларускі фрыланс прывёў у Мінск дэлегацыю журналістаў Еўропы

Асноўная мэта візіту еўрапейскіх калег – азнаёміцца з умовамі працы беларускіх фрыланс-журналістаў і разам з імі падумаць, як справіцца з асноўнымі выклікамі ў іх працы. З ...

 

Двухдзённы візіт еўрапейцаў распачаўся 13 кастрычніка з круглага стала «Роля і месца журналіста ў грамадстве. Асаблівасці дзейнасці журналістаў-фрылансераў у Еўропе і Беларусі».

Удзел у ім бяруць дырэктарка Еўрапейскай федэрацыі журналістаў (ЕФЖ) Рэната Шродэр, а таксама шэраг экспертаў: ад Шведскага саюза журналістаў – Оса Ульсан, ад Нарвежскага саюза журналістаў – Торалф Сандокер, ад Аўстрыйскага саюза журналістаў – Джудзіт Рэйстэтар, ад Нацыянальнага саюза журналістаў Вялікабрытаніі – Джон Тоўнэр.

З беларускага боку на круглы стол, акрамя сябраў ГА “БАЖ”, былі загадзя запрошаныя прадстаўнікі ГА “Беларускі саюз журналістаў”, Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Міністэрства інфармацыі, Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення пры Адміністрацыі Прэзідэнта РБ. Аднак згаданыя ведамствы на мерапрыемстве не з'явіліся. Старшыня парламенцкай камісііАндрэй Наумовіч напярэдадні сустрэчы даслаў падзяку за запрашэнне і паведамленне, што круглы стол супадае з іншай важнай падзеяй, якая вымагае яго ўдзелу.   

Старшыня ГА “БАЖ” Жанна Літвіна зазначыла, што расчараваная з гэтай нагоды, бо лічыць візіт еўрапейскіх калег і тэму размовы вельмі важнай для ўсіх беларускіх журналістаў.

Шкадаванне з нагоды адсутнасці прадстаўнікоў афіцыйнага боку выказала і Рэната Шродэр. “Але я думаю, гэта адлюстроўвае вашу рэчаіснасць”, – дадала яна.

“Тэма фрылансу – вельмі драматычная для беларускай журналістыкі. Калі ў Еўропе фрылансераў найбольш хвалюе фінансавае пытанне, то ў Беларусі – канцэптуальнае. Ці ёсць наогул журналісты-фрылансеры?” – абазначыў праблему міжнародны каардынатар ГА “БАЖ”, сябра Рады Андрусь Клікуноў. Ён нагадаў таксама, што ў 2013 годзе арганізацыя стала сябрам ЕФЖ і адразу ж далучылася да дзейнасці экспертнай групы па фрыланс-журналістыцы, адчуваючы вялікі патэнцыял такой супрацы.

Дарэчы, усе еўрапейскія візіторы якраз з'яўляюцца сябрамі гэтай экспертнай групы, і сёння ў Мінску адбудзецца яе чарговае пасяджэнне. А на 14 кастрычніка запланаваны майстар-клас для беларускіх журналістаў "Калькулятар фрылансера". 

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", фота А. Сурапіна, С. Балая