Навіны і артыкулы

Еўропа запрасіла Лілію Ананіч у Брусель, каб узаконіць беларускіх журналістаў-фрылансераў
| Падзеі 982

Еўропа запрасіла Лілію Ананіч у Брусель, каб узаконіць беларускіх журналістаў-фрылансераў

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Могенс Бліхер Б'еррэгорд паўторна звярнуўся да Мінінфарм Беларусі. Ён заклікаў міністра інфармацыі Лілію Ананіч распачаць ...

Акрамя звароту, ліст утрымлівае запрашэнне да сп-ні Ананіч наведаць галоўны офіс МФЖ/ЕФЖ у Бруселі, каб абмеркаваць сучасную практыку фрыланс-журналістыкі ў Еўропе.

ЕЖФ заклікала арганізацыі-члены Федэрацыі, а таксама філіі і суполкі журналістаў-фрылансераў па ўсёй Еўропе далучыцца да звароту і накіраваць свае петыцыі на адрас міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

Тэкст звароту.

Пераклад тэксту звароту цалкам:

Беларускі закон "Аб сродках масавай інфармацыі" не ўтрымлівае тэрміна "журналіст". Замест гэтага ён выкарыстоўвае значна больш вузкае паняцце "журналіст сродкаў масавай інфармацыі", што азначае "фізічная асоба, якая займаецца зборам, рэдагаваннем, стварэннем (падрыхтоўкай) iнфармацыйных паведамленняў і / або матэрыялаў для юрыдычнай асобы, на якую ўскладзены функцыі рэдакцыі сродка масавай інфармацыі, і звязана з гэтай юрыдычнай асобай праз працоўныя цi iншыя дагаворныя адносіны".

Гэта не адпавядае Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, у пытаннях свабоды выказвання меркаванняў і распаўсюду інфармацыі (артыкул 34), а таксама міжнародным стандартам у галіне свабоды слова і інфармацыі. На практыцы гэта прыводзіць да адміністрацыйнага ціску і перашкодаў журналістам- фрылансерам. Паводле гэтага закона, незалежныя журналісты, якія не звязаны з якой-небудзь канкрэтнай рэдакцыяй СМІ з дапамогай любых дагаворных адносінаў, не лічацца журналістамі.

Прымаючы вышэйзгаданае да ўвагі, мы заклікаем Вас палепшыць сітуацыю з прыцягненнем усіх зацікаўленых бакоў, уключаючы нацыянальныя арганізацыі журналістаў – “Беларускую асацыяцыю журналістаў” і “Беларускі саюз журналістаў”, з запрашэннем на круглы стол, для распрацоўкі праекту паправак да закона Беларусі "Аб сродках масавай інфармацыі" з мэтай увядзення статусу незалежных журналістаў у нацыянальным заканадаўстве, у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі абавязальніцтвамі Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, мы заклікаем Вас адмяніць абавязковую акрэдытацыю прэсы на журналісцкую дзейнасць у Беларусі, што супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным абавязальніцтвам Рэспублікі Беларусь.

Мы б хацелі запрасіць Вас у офіс “Еўрапейскай федэрацыі журналістаў” і “Міжнароднай федэрацыі журналістаў”, калі Вы будзеце ў Бруселі, каб абмеркаваць з намі распаўсюджаную еўрапейскую практыку. Чакаем Вашага адказу на беларускай, рускай або англійскай мовах у зручны для Вас час.