Навіны і артыкулы

Еўрапарламент чакае ад уладаў Беларусі спынення пераследу незалежных СМІ
| Падзеі 857

Еўрапарламент чакае ад уладаў Беларусі спынення пераследу незалежных СМІ

10 верасня Еўрапейскі парламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі. Яе тэкст даступны на сайце europarl.europa.eu на англійскай мове. ...

Сярод іншага, Еўрапарламент “чакае ад уладаў [Беларусі] спынення цкавання незалежных СМІ з палітычных прычын; заклікае спыніць практыку адміністрацыйнага пераследу і адвольнага выкарыстання артыкула 22.9, ч.2 Адміністрацыйнага Кодэкса супраць журналістаў-фрылансераў, якія супрацоўнічаюць з замежнымі СМІ без акрэдытацыі, што абмяжоўвае права на свабоду выказвання і распаўсюду інфармацыі”, – гаворыцца ў дакуменце.

Паводле рэзалюцыі, Еўрапарламент па-ранейшаму глыбока заклапочаны сітуацыяй з правамі чалавека і фундаментальнымі свабодамі ў Беларусі. Разам з тым, ён вітае вызваленне палітычных вязняў і заклікае да аднаўлення іх у грамадзянскіх і палітычных правах.

Еўрапарламент заклікае правесці будучыя прэзідэнцкія выбары ў адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі, даўшы апазіцыі доступ да кантраляваных уладамі сродкаў камунікацыі і дазволіўшы ўдзельнічаць у кампаніі на роўных умовах.