Навіны і артыкулы

ГА "БАЖ" запрашае на сустрэчу з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў!
| Падзеі 596

ГА "БАЖ" запрашае на сустрэчу з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў!

Шведскія журналісты-фрылансеры Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг завітаюць у госці да мінскіх сябраў у чацвер 12 мая, каб падзяліцца скандынаўскім досведам паспяховай ...

...А таксама прапанаваць беларускім калегам шведскія рэцэпты паспяховай фрыланс-журналістыкі.

  • Якія роля і месца журналіста ў сучасным свеце? Працаваць на імя або на выданне?
  • Ці магчыма зарабляць з фрыланс-журналістыкі і быць задаволеным жыццём і свабодай, якую яна дае?
  • Як пераканаць рэдактара і паспяхова “прадаць” свой матэрыял або ідэю публікацыі?
  • Як спланаваць працоўны час і нагрузку журналісту-фрылансеру?

На юрыдычныя пытанні прысутных, звязаныя з працай журналістаў-фрылансераў, адкажа спецыяліст у галіне медыяправа Аляксандр Жук.

Сустрэча адбудзецца 12 мая з 18.00 да 20.00.

Усіх жадаючых просім зарэгістравацца на мерапрыемства. Для рэгістрацыі дашліце, калі ласка, паведамленне па электроннай пошце на адрас baj@baj.by з пазнакай «Фрыланс».

→Чытайце! 12 крокаў ад ідэі да продажу артыкула