Навіны і артыкулы

Запрашаем на вэбінар па фрыланс-журналістыцы з сапраўднай фрылансеркай Жазэфінай Улевік са Швецыі
| Падзеі 303

Запрашаем на вэбінар па фрыланс-журналістыцы з сапраўднай фрылансеркай Жазэфінай Улевік са Швецыі

Унікальны шанец для беларускіх фрылансераў раздзяліць досвед замежнай калегі. FBB збірае пытанні да дасведчанай шведскай журналісткі-фрылансеркі Жазэфіны Улевік, вебінар з ...

9 сакавіка 2017 г. а 18.00 на цэнтральным офісе ГА “БАЖ” у Мінску, а таксама ў рэгіянальных суполках у Гародні і Глыбокім адбудзецца вэбінар з дасведчанай шведскай журналісткай-фрылансеркай Жазэфінай Улевік.

Калі ласка, да 25 лютага уключна дасылайце вашыя пытанні сп-ні Улевік на адрас: press@baj.by з пазнакай «Пытанне да Жазэфіны».

Жазэфіна Улевік распавядае пра сябе:

►Цікаўная. Працую ў фрылансе ўжо 13 гадоў. Выдала тры кнігі. Апошнія год-два супрацоўнічаю ў якасці рэдактара з гэтым цудоўным часопісам -- vi-tidningen.se.

►Пераважна заўсёды працавала з уік-эндаўскімі выпускамі шведскіх агульнанацыянальных выданняў. Рыхтую партрэтныя інтэрв’ю, лонгрыды, падарожныя нататкі і асабістыя кронікі. 

►Мне падабаецца пісаць пра адносіны. У кожным героі мяне захапляюць чалавечыя стасункі, уздыхі, абмен позіркамі, штосьці невымоўнае.

►Сярод іншага, мае журналісцкія тэмы захопліваюць культурніцкую і сацыяльную праблематыку.

►Раней я ездзіла штогод у вялікую журналісцкую вандроўку разам з фатографам. Збылася мая даўняя журналісцкая мара. Мы ездзілі ў Мексіку, Бангладэш, Японію, на Трынідад, у Венесуэлу і ў Ліван. Было вельмі цікава, і я шмат чаго даведалася. Аднак пяць год таму я нарадзіла дзіця і стала марыць пра працу іншага кшталту. Як, напрыклад, пра напісанне кнігаў. 

►Я напісала кнігу пра культуру падарожжаў і жыцця ў трэйлерах, пра самотную жанчыну ў Токіё, пра маладую сямейную пару жанчын, якія вырашылі стаць мамамі.

►На мой погляд журналістыка -- гэта найбольш захапляльная прафесія з ўсіх магчымых.

►Вось мой інтэрнэт-сайт: www.olevik.se

►Вось некалькі неблагіх прыкладаў маіх працаў.

Для цікаўных -- фэйсбук Жазэфіны.