Навіны і артыкулы

Шведскія журналісты даслалі Ліліі Ананіч дапаможнік па працы фрылансераў
| Падзеі 271

Шведскія журналісты даслалі Ліліі Ананіч дапаможнік па працы фрылансераў

Аўтары нядаўна прэзентаванага ў Мінску дапаможніка “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” падпісалі персанальны асобнік Міністру інфармацыі Беларусі Ліліі ...

— Мы спадзяемся, што Лілія Станіславаўна ўважліва азнаёміцца з кнігай і нарэшце прыйдзе да высновы, што трэба легалізаваць у Беларусі работу журналістаў-фрылансераў. Фрыланс — надзвычай распаўсюджаны фармат працы журналістаў ва ўсім свеце, і толькі ў Беларусі заканадаўства разглядае журналістаў выключна ў якасці журналістаў канкрэтнага СМІ.

Калі патрэбна, мы гатовы прадаставіць дапаможнік кожнаму супрацоўніку Мінінфарма! — гавораць аўтары дапаможніка Мікаэль Бэрглінг і Фрэдрык Нэйман.

Кніга “Фрыланс у масмедыя: Швецыя — Беларусь” ёсць інструментальным дапаможнікам па тым, як быць паспяховым фрылансерам ва ўсіх сэнсах. Як быць журналістам і прадпрымальнікам, ведаць свае правы і ўмець імі карыстацца. У кнізе падрабязна распавядаецца, як пабудаваць правільную сістэму, каб праца стала для “журналіста-адзіночкі” прыбытковай. Выданне змяшчае ў сябе і практычныя парады ад журналістаў з вялікім досведам датычна страхавання, кіравання фінансамі, эканомікі фрылансу.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"