Навіны і артыкулы

Міліцыянты прыехалі апытаць журналістаў-фрылансераў з загадзя складзенымі пратаколамі
| Падзеі 12

Міліцыянты прыехалі апытаць журналістаў-фрылансераў з загадзя складзенымі пратаколамі

Брэсцкімі журналістамі-фрылансерамі, сябрамі ГА “БАЖ” Алесем Ляўчуком і Міланай Харытонавай 10 кастрычніка ў чарговы раз зацікавілася міліцыя. ...

Гэтым разам, каб сустрэцца з журналістамі, адмыслова прыехаў у Брэст маёр Жабінкаўскага райаддзела ўнутраных спраў Уладзімір Савва. Разам са сваім калегам Вадзімам Сабалеўскім міліцыянт пытаўся ў Алеся Ляўчука і Міланы Харытонавай, ці былі яны сёлета 20 жніўня ў вёсцы Азяты Жабінкаўскага раёна, адкуль пазней з’явіўся рэпартаж на тэлеканале “Белсат”.

На журналістаў з Брэста Алеся Ляўчука і Мілану Харытонаву зноў палююць супрацоўнікі міліцыі

Мілана Харытонава выказала пажаданне, каб яе тлумачэнні былі запісаныя на беларускай мове, аднак супрацоўнікі міліцыі рабіць гэта не захацелі, спаслаўшыся на тое, што ў іх няма адпаведных бланкаў.

Аднак самае цікавае здарылася ўжо пасля таго, як журналісты былі апытаныя: міліцыянты ўручылі журналістам ужо падрыхтаваныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні за працу без акрэдытацыі і выраб матэрыяла для замежнага СМІ.

Фота belsat.eu

Крыніца