Навіны і артыкулы

Завочныя прысуды вынеслі журналістам-фрылансерам з Гомеля
| Падзеі 63

Завочныя прысуды вынеслі журналістам-фрылансерам з Гомеля

Cуд Гомельскага раёна 15 лістапада пакараў журналістаў-фрылансераў Кастуся Жукоўскага і Андрэя Толчына адміністрацыйнымі штрафамі на падставе часткі 2 артыкула 22.9 КаАП — ...

Суддзя Андрэй Сусла, які разглядаў міліцэйскія пратаколы, прызнаў журналістаў-фрылансераў вінаватымі ў незаконным вырабе прадукцыі СМІ без акрэдытацыі для польскага спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”.

Пастановы суддзя вынес завочна, без прысутнасці абвінавачаных — яны  напісалі заявы, што не могуць прысутнічаць на пасяджэнні з прычыны занятасці.

Сёлета гэта ўжо 13-ы штраф Кастусю Жукоўскаму і 7-ы — Андрэю Толчыну, вынесены паводле ч. 2 арт. 22.9  КаАП (“Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”).

Крыніца

На фота журналісты-фрылансеры Кастусь Жукоўскі і Андрэй Толчыні