Навіны і артыкулы

Падчас інтэрв’ю ў Брэсце затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна і ноч пратрымалі ў міліцыі
| Падзеі 70

Падчас інтэрв’ю ў Брэсце затрымалі блогера Сяргея Пятрухіна і ноч пратрымалі ў міліцыі

Як паведаміў яго калега Аляксандр Кабанаў, здарылася гэта ўдзень 13 лістапада ў адным з апорных пунктаў міліцыі, куды блогеры прыехалі каб зрабіць запіс для журналісцкага ...

Паводле словаў Кабанава, участковы інспектар міліцыі, у якога Сяргей Пятрухін збіраўся ўзяць інтэрв’ю, ад размовы адмовіўся, і блогеры збіраліся сыходзіць з міліцэйскага пастарунка.

“У гэты момант мяне раптоўна выпіхнулі з апорнага пункту міліцыі, нічога не патлумачылі і зачынілі дзверы. Сяргей Пятрухін быў затрыманы, пазней яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Брэста”, — кажа Аляксандр Кабанаў. Ён меркаваў, што Пятрухіна, які збіраўся забіраць сына з дзіцячага садка, неўзабаве адпусцяць.

“Але неўзабаве Сяргей патэлефанаваў і паведаміў, што сына забраць не зможа, бо затрыманы невядома на якой падставе”, — дадаў Аляксандр Кабанаў.  

Пазней ад праваабаронцы Рамана Кісляка стала вядома, што Сяргей Петрухін затрыманы паводле артыкула 24.6 КаАП (“Ухіленне ад яўкі ў орган, які вядзе адміністрацыйны альбо крымінальны працэс, альбо да судовага выканаўцы”). Падставай з’явілася тое, што блогер не прыйшоў 4 лістапада ў міліцэйскі пастарунак паводле позвы.

Раніцай 14 лістапада стала вядома, што

брэсцкага блогера Пятрухіна ноч пратрымалі ў ізалятары, але да суда не давезлі.

Замест гэтага раніцай 14 лістапада блогер атрымаў позвы, паводле якіх мусіць прыйсці ў суд 16 лістапада, а яшэ праз два дні — у міліцыю.

З раніцы 14 лістапада паплечнікі Сяргея Пятрухіна чакалі, калі яго прывязуць у суд, аднак высветлілася, што блогера адпусцілі. Сам Пятрухін распавёў, што не адмаўляўся ад наведвання міліцыі ў выходны дзень, але дамовіўся з участковым інспектарам, што папярэдзіць яго, калі прыйсці не атрымаецца.

“Я так і зрабіў, па тэлефоне назваў паважную прычыну, чаму не змог прыйсці. Больш таго, я гатовы гэта зрабіць у любы іншы дзень, але не ў выходныя”, — кажа Сяргей Пятрухін.

Паводле блогера, дзіўна выглядае і факт яго ўчорашняга затрымання (маўляў, каб не схаваўся да суда), а цяпер уручэнне позвы на 16 лістапада. Што тычыцца другой позвы — аб наведванні міліцэйскага аддзялення 18 лістапада, дык Сяргей Пятрухін упэўнены, што яго наўмысна выклікаюць у нядзелю, калі на галоўнай плошчы Брэста збіраюцца праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Разам са сваім калегам Аляксандрам Кабанавым ад пачатку года Сяргей Пятрухін асвятляе акцыі пратэста жыхароў з гэтай нагоды.        

Крыніца