Навіны і артыкулы

Фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную тэхніку
| Падзеі 49

Фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную тэхніку

Журналістам-фрылансерам Алесю Дзянісаву і Аляксею Кайрысу вярнулі забраную кампутарную тэхніку і іншыя асабістыя рэчы. ...

Пасля амаль чатырох месяцаў праверак крымінальная справа, якая пагражала журналістам, не пачалася. Праваахоўныя органы на дадзены момант ня маюць прэтэнзій да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса.

23 ліпеня 2018 сілавікі правялі шэраг ператрусаў у Дзянісава і Кайрыса, забраўшы шматлікія носьбіты інфармацыі  — кампутары, флэшкі, дыскі.

Такім чынам праверка сілавых органаў у дачыненні да Алеся Дзянісава і Аляксея Кайрыса па дзвюх патэнцыйных справах — праца без акрэдытацыі і абраза службовай асобы, спынена.

Крыніца