Навіны і артыкулы

Міліцыя пагражае фрылансеру Жукоўскаму судом, зламыснікі — расправай
| Падзеі 44

Міліцыя пагражае фрылансеру Жукоўскаму судом, зламыснікі — расправай

Адразу два адміністрацыйныя пратаколы за незаконны выраб прадукцыі СМІ атрымаў гомельскі журналіст-фрылансер Кастусь Жукоўскі з Калінкавіцкага РАУС. ...

Участковы інспектар Сяргей Ціхіня склаў пратаколы на падставе маніторынгу сайта спадарожнікавага тэлеканала “Белсат”, дзе ў кастрычніку былі змешчаныя два відэасюжэты: “У Калінкавічах развальваецца шматкватэрны жылы дом” і “Маркетынгавы абсурд: прымусовая вітамінізацыя… яблыкамі”. У апошнім сюжэце гаворка ішла пра дырэктыўны ліст з райвыканкама, які абавязваў гаспадаркі раёна арганізаваць продаж яблык насельніцтву і даць пасля справаздачу пра выкананне.

Паколькі  Жукоўскі сапраўды быў у Калінкавічах, то ахоўнікі парадку палічылі, што гэта менавіта ён меў дачыненне да здымкаў відэасюжэтаў, а таму і павінен несці адміністрацыйную адказнасць паводле часткі 2 артыкула 22.9 КаАП.

Пратаколы міліцыя накіравала для разгляду ў суд, копіі — Кастусю Жукоўскаму.

І сёння ж Жукоўскі на свой адрас электроннай пошты атрымаў ад невядомага аўтара пагрозу, звязаную з прызывам у  войска ў якасці сержанта запасу: «Костя, или на нары или в армию. Готовься. Береги себя, а то в армии всякое бывает, да и на нарах тоже».         

Ліст з пагрозамі даслалі і праваабаронцу, сябру ГА “БАЖ” Леаніду Судаленку, які дапамагае Жукоўскаму ў пытаннях юрыдычнай абароны ў звязку з пераследам за журналісцкую дзейнасць і прызывам на службу ў “партызаны”.

Крыніца

Фота  Радыё Свабода