Навіны і артыкулы

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука затрымалі ў Курапатах + ВІДЭА ЗАТРЫМАННЯ
| Падзеі 106

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука затрымалі ў Курапатах + ВІДЭА ЗАТРЫМАННЯ

Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі журналісткаў ў парушэнні заканадаўства аб СМІ і прымусілі сесці ў міліцэйскую машыну, на якой даставілі ў аддзяленне ў Бараўлянах. ...

Затрыманне адбылося побач з мемарыялам Курапаты пад Мінскам.

Вольгу Чайчыц спынілі супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі, пасля чаго прымусілі Вольгу Чайчыц перасесці ў міліцэйскую машыну і павезлі ў Бараўлянскі РАУС. Затрыманы таксама і аператар Сяргей Краўчук.

— У Курапатах міліцыянты часта затрымліваюць журналістаў. Відавочна, улады хочуць, каб мы не асвятлялі падзеі ва ўрочышчы і каля скандальнага рэстарана “Поедем поедим”, — расказала журналістка ў анлайн-трансляцыі, якую вяла падчас затрымання. У Курапатах перад гэтым была прэс-канферэнцыя праціўнікаў рэстарана “Поедем поедим”.

У 2018 годзе Вольгу Чайчыц 14 разоў штрафавалі за нібыта парушэнне заканадаўства аб СМІ — супрацоўніцтва са спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат” (Польшча). ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” лічыць такі пераслед журналістаў незаконным.

20:32. У выніку супраць журналістаў склалі адміністрацыйныя пратаколы за нібыта парушэнне парадку вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ — працу без акрэдытацыі на спадарожнікавы тэлеканал "Белсат".

Нагадаем, што "Белсат" шмат гадоў дабіваецца акрэдытацыі для сваіх журналістаў у Беларусі, але да гэтага часу — безвынікова.

А міліцыя і суды караюць журналістаў штрафамі паводле адміністрацыйнага артыкула 22.9 за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Хоць, паводле беларускага заканадаўства, вырабам і распаўсюдам прадукцыі СМІ займаецца менавіта рэдакцыя, а не журналісты.

Пасля складання пратаколаў журналісты вызваленыя. 

Крыніца