Навіны і артыкулы
Радзіма нагадала пра сябе Канстанціну Жукоўскаму чарговым пратаколам. ДАКУМЕНТ
На адрас журналіста-фрылансера Канстанціна Жукоўскага прыйшоў чарговы пратакол аб здзяйсненні адміністрацыйнага правапарушэння "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі ...
Жукоўскі разам з сям’ёй і папрасіў прытулку ў адной з еўрапейскіх краін. У інтарэсах асабістай бяспекі краіну знаходжання уцякач пакуль не называе.
Фрылансер Кастусь Жукоўскі пасля нападу з’ехаў з Беларусі→
Пра чарговы пратакол у дачыненні да Жукоўскага паведаміў у сацыяльных сетках гомельскі журналіст Андрэй Толчын, які таксама атрымаў па пошце аналагічны пратакол з … Лунінца.
Мы наконец перестали бояться — фрилансер Кастусь Жуковский дал первое интервью после эмиграции→
У пратаколе адміністрацыйнага правапарушэння, складзеным 5 лютага пазначана, што яшчэ 30 кастрычніка 2018 года Андрэй Толчын разам з Канстанцінам Жукоўскім "ажыццявіў інтэрв'юіраванне жыхара горада Лунінца і змясціў матэрыял на тэлеканале БелСАТ”.

“Падначаленым Шуневіча няма чым заняцца... З Берасцейскай вобласці, з Лунінца вось такое прывітанне... А потым кажуць, што няма ні пераследу, ні спісаў на пераслед. Аднак наяўнасць пратакола "другой свежасці" сведчыць іншае... Хіба не так?” — каментуе сітуацыю ў фэйсбуку Андрэй Толчын.


