Навіны і артыкулы

Уладзімір Лапцэвіч звярнуўся са скаргай да кіраўніка СК па Магілёўскай вобласці
| Падзеі 75

Уладзімір Лапцэвіч звярнуўся са скаргай да кіраўніка СК па Магілёўскай вобласці

Магілёўскі журналіст Уладзімір Лапцэвіч патрабуе ад Следчага камітэта нарэшце распачаць крымінальную справу на міліцыянта і чыноўніка за перашкоду ў выкананні ...

Нагадаем,што пачынаючы з 2017 года па заяве карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку ў дачыненні да супрацоўніка Ленінскага РАУС Сяргея Калеснікава і работніка адміністрацыі Ленінскага раёна Магілёва Канстанціна Кісцянёва, якія 29 красавіка 2017 г. перашкодзілі журналісту выконваць прафесійныя абавязкі, а менавіта прысутнічаць на сходзе чальцоў гаражнага кааператыву “Спутник-2008”.

Журналіст патрабуе прыцягнуць Калеснікава і Кісцянёва да адказнасці на падставе арт. 198 і арт. 426 Крымінальнага кодэкса.

Следчыя Магілёўскага МРСК неаднаразова прымалі пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, якія пасля скаргаў Лапцэвіча адмяняліся або судом, або пракуратурай ці кіраўніцтвам Магілёўскага МРСК. Няякасная дадатковая праверка неаднаразова станавілася прычынай прыцягнення да дысцыплінарнай адказнасці супрацоўнікаў Следчага камітэта.

Нягледзячы на тое, што пасля звароту ГА “БАЖ” ход праверкі па заяве Уладзіміра Лапцэвіча пастаўлены на кантроль у галоўным упраўленні працэсуальнага кантролю цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, магілёўскія следчыя, якіх нібыта ўжо не аднаразова каралі, па-ранейшаму пішуць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы, нават не змяняючы іх тэкст.

Па словах Лапцэвіча, 18 лютага ён накіруе ў суд Ленінскага раёна Магілёва чарговую скаргу на прынятую следчым Ігарым Рыбаковым 7 лютага пастанову аб адмове распачаць крымінальную справу супраць чыноўніка і супрацоўніка міліцыі.

Крыніца