Навіны і артыкулы

У Гродне фрылансеры спрабуюць скасаваць рашэнне суда
| Падзеі 59

У Гродне фрылансеры спрабуюць скасаваць рашэнне суда

Гродзенскі абласны суд разгледзець скаргі Алеся Дзянісава і Алеся Кіркевіча. Журналісты-фрылансеры хочуць скасаваць штраф ад райсуда за выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. ...

Нагодай для пераследу і штрафу ў 30 базавых велічыняў (1 лютага 2019 года) стаў відэарэпартаж тэлеканала «Белсат», паказаны 7 снежня 2018 года. У ім распавядалася пра намер гродзенскіх гісторыкаў і грамадскіх актывістаў адкрыць для турыстаў гарадскія сутарэнні, некаторыя з якіх паходзяць з часоў Сярэднявечча.

Фрылансераў Дзянісава і Кіркевіча аштрафавалі за сюжэт пра гродзенскія сутарэнні→

Алесь Кіркевіч у каментары карэспандэнту службы маніторынгу ГА “БАЖ” зазначыў, што не мае спадзёву на станоўчы разгляд касацыйнай скаргі:

“Няхай гэта будзе такой фармальнасцю, якая адбудзецца. Гэта далёка не першы падобны юрыдычны шлях, які даводзілася прайсці, і гэта, хутчэй, патрэбна для фармалізацыі пэўных дзеянняў у тым ліку і на паперы. Каб былі нейкія зваротныя прэцэдэнты, то можна было б у нешта верыць, а калі іх няма – гэта толькі юрыдычная фармалізацыя сваёй пазіцыі”.

Падобнае меркаванне выказаў і гродзенскі праваабаронца, сябра ГА “БАЖ” Уладзімір Хільмановіч:

“Ніякіх ілюзій, думаю, ніхто не мае. Уся папярэдняя статыстыка аналагічных скаргаў сведчыць пра тое, што аніводная з іх ніколі не была задаволеная. Абласны суд заўсёды стаіць на баку судоў раённых інстанцый, гэта такая псеўдакарпаратыўная салідарнасць, ці, больш дакладна, знітаванасць сістэмы, якая не мусіць даваць аніякіх збояў. Па сутнасці, гэта сістэмны палітычны пераслед журналістаў, найперш тэлеканала “Белсат” і “Беларускага Радыё Рацыя”. Маюцца спісы, і калі чалавек патрапіў у жорнавы, яго будуць штрафаваць, пераслед будзе ісці бясконца, як гэта было ў выпадку з журналістам Кастусём Жукоўскім, якога быў вымушаны з’ехаць з краіны. Журналістаў прымушаюць спыняць сваю фрылансерскую актыўнасць”.

Паводле папярэдняй інфармацыі разгляд касацыйных скаргаў адбудзецца 5 сакавіка 2019 года ў памяшканні Гродзенскага абласнога суда ў зале № 1 а 15.30.

Крыніца