Навіны і артыкулы

Суд спыніў справу супраць брэсцкага фрылансера Яўгена Скрабца
| Падзеі 37

Суд спыніў справу супраць брэсцкага фрылансера Яўгена Скрабца

Яўген Скрабец поштай атрымаў ліст, дзе паведамлялася, што 18 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская вырашыла спыніць справу супраць фрылансера ў сувязі са ...

Адміністрацыйная справа ў дачыненні брэсцкага журналіста-фрылансера Яўгена Скрабца была распачатая ў снежні 2018 года на падставе публікацыі “Выстава “Вечнасць і момант. 1918—1939 — Польшча моцная архітэктурай”.

Паводле пратакола, Скрабец парушыў артыкул 22.9 КаАП, бо “злоўжываў правам і абавязкамі журналіста, вырабіў прадукцыю сродку масавай інфармацыі ў выглядзе інфармацыйнага тэкставага паведамлення на сайце “Радыё Рацыя”.

4 лютага суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская заявіла, што ў пратаколе няма спасылкі на канкрэтную частку артыкула 22.9 КаАП, а таму вярнула справу на дапрацоўку ў міліцыю. Такім чынам судовае пасяджэнне было перанесена, а зараз выйшлі тэрміны, на падставе якіх Яўгена Скрабца можна было прыцягнуць да адказнасці паводле гэтага адміністрацыйнага пратакола.

У мінулым годзе Яўген Скрабец быў тройчы аштрафаваны за працу на замежны СМІ без акрэдытацыі і агулам пакараны на 65 базавых велічынь (1 592,5 рублі).

#праванаінфармацыю
#pravanainfo

Крыніца