Навіны і артыкулы

Амбасадар Францыі наведаў офіс «Белсату» і выказаў салідарнасць з журналістамі
| Падзеі 124

Амбасадар Францыі наведаў офіс «Белсату» і выказаў салідарнасць з журналістамі

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Францыі ў Рэспубліцы Беларусь Дыдзье Канэс сустрэўся з журналістамі «Белсату» у менскім офісе, каб даведацца пра сітуацыю з ...

Дыпламат распытаў пра дэталі крымінальнай справы, якую ўлады распачалі супраць «Белсату»: нас вінавацяць у «паклёпе» (арт. 188 Крымінальнага кодэксу). Канэс пацікавіўся, якім чынам у офісе адбываўся ператрус 9 красавіка.Дыпламат таксама адзначыў, што амбасада Францыі назірае за сітуацыяй са свабодай слова ў Беларусі і перадаў словы падтрымкі незалежнай прэсе.

Дыдзье Канэс. Фота “Белсат”

 

9 красавіка ў офісе «Белсату» у Менску адбыўся ператрус, які працаўнікі СК праводзілі цягам 4 гадзін. Распачатая крымінальная справа паводле арт. 188 КК «Паклёп». Канфіскавалі ўсё носьбіты інфармацыі: 5 камп’ютараў, флэш-карты. Пакуль што невядома, якія асобы праходзяць у якасці падазраваных.

Праваабарончыя арганізацыі і журналісцкая супольнасць асудзілі гэтыя дзеянні і звязалі з новым вітком рэпрэсіяў у краіне напярэдадні электаральнай кампаніі.

КА belsat.eu