Навіны і артыкулы

Журналіста-фрыласнера ў Глыбокім пакаралі за працу без акрэдытацыі і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі
| Падзеі 28

Журналіста-фрыласнера ў Глыбокім пакаралі за працу без акрэдытацыі і ўдзел у несанкцыянаванай акцыі

Штраф памерам 1020 беларускіх рублёў атрымаў незалежны журналіст з Глыбокага Зміцер Лупач агулам па дзвюх адміністрацыйных справах. ...

Разгляд спраў у дачыненні журналіста-фрылансера адбыўся 11 красавіка ў Глыбоцкім раённым судзе. Змітра Лупача абвінавацілі ў парушэнні ч. 2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ) і ч. 1 арт. 23.34 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).

У першым выпадку журналіста судзілі за сюжэт на тэлеканале “Белсат”, у другім – за тое, што падчас святкавання Дня Волі ўзняў бел-чырвона-белы сцяг. Як напісалі міліцыянты ў пратаколе, такім чынам ён публічна выказаў свае палітычныя інтарэсы ў сувязі з гадавінай дня ўтварэння Беларускай Народнай Рэспублікі.

Па першай справе суддзя Станіслаў Трапук аштрафаваў Змітра Лупача на 36 базавых велічыняў, па другой – на 10, а ў сукупнасці, шляхам частковага складання, агучыў прысуд – 40 базавых велічыняў.

Напрыканцы судовага пасяджэння суддзя Трапук паведаміў, што ў Глыбоцкі РАУС будзе накіраваны ліст наконт недахопаў, якія былі выяўленыя пры разглядзе справы:  каб належным чынам запаўнялі пратаколы, указвалі правільную дату ўказвалі належную і г. д.

Распачалі адміністрацыйныя справы ў дачыненні журналіста і перадалі іх у суд лейтэнант міліцыі Віктар Гірын і капітан міліцыі, старшы інспектар па дазвольнай працы аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Сяргей Цырбан.

Зміцер Лупач не лічыць сябе вінаватым і збіраецца падаваць у Віцебскі абласны суд касацыйную скаргу на пастанову Глыбоцкага райсуда. А калі атрымае адмову на касацыю, намераны звярнуцца ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"