Навіны і артыкулы

Славаміра Адамовіча аштрафавалі за экстрэмізм у апавяданні, надрукаваным ў «Новым Часе» ў 2010 годзе
| Падзеі 16

Славаміра Адамовіча аштрафавалі за экстрэмізм у апавяданні, надрукаваным ў «Новым Часе» ў 2010 годзе

3 чэрвеня суд Пухавічскага раёна прысудзіў штраф у 127,5 рублёў пісьменніку Славаміру Адамовічу за апавяданне «Ніколі не пытайся, адкуль я», што было надрукавана ў ...

 Адамовіча прызналі вінаватым у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў (арт 17.11 КаАП). 

Раней на Адамовіча быў складзены пратакол паводле арт 17.11 КаАП РБ (Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці ці прапагандуе яе). Справа тычыцца апавядання «Ніколі не пытайся адкуль я», якое выйшла ў газеце «Новы Час» 24 снежня 2010 года.

“Экспертная камісія” ў заключэнні №92 ад 18 красавіка 2019 года выявіла ў апавяданні прыкметы “экстрэмізму”. У пратаколе таксама напісана, што нібыта гэта заключэнне накіравана на электронную скрыню рэдакцыі. (заўв. - Ніякага заключэння рэдакцыя не атрымлівала). Заключэнне было зроблена на падставе пісьма Пухавіцкага РАУС ад 04.04.2019, і падпісанае 8 асобамі. 

Тым часам ніякіх афіцыйных папер па гэтай справе «Новы Час» дагэтуль не атрымаў.

Крыніца