Навіны і артыкулы

Віцебскі абласны суд пакінуў штрафы Алене Шабуні і Вячаславу Лазараву ў сіле
| Падзеі 101

Віцебскі абласны суд пакінуў штрафы Алене Шабуні і Вячаславу Лазараву ў сіле

Суддзя Віцебскага абласнога суда Святлана Іванова здолела разгледзець касацыйныя скаргі двух незалежных журналістаў прыкладна за 10 хвілін. ...

Пэўна, атрымалася б і хутчэй, каб Алена Шабуня не заявіла хадайніцтва пра адвод суддзі, выказаўшы сумневы ў верагоднасці аб’ектыўнага разбору справы. Але адвод Святлана Іванова палічыла беспадстаўным і не звярнула ўвагу на аргументы, выкладзеныя ў скаргах журналістаў.

На думку праваабаронцы Паўла Левінава, два з гэтых аргументаў — найбольш важкія.

“Суд ізноў паказаў, што яму напляваць на міжнароднае права, на міжнародныя абавязкі: пастанову пакінуў у сіле, нібыта таму, што яна грунтуецца на нормах нацыянальнага заканадаўства. І людзі засталіся прыцягнутымі да адміністрацыйнай адказнасці толькі за тое, што ажыццяўлялі сваё права на свабоду меркаванняў”, — лічыць праваабаронца.

У скаргах Шабуні і Лазарава таксама звярталася ўвага, што пакаранне за выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ паводле артыкула 22.9 КаАП супярэчыць  заканадаўству ўжо таму, што здымкі сюжэта, за які пакаралі журналістаў, адбываліся больш як за два месяцы да разгляду ў судзе першай інстанцыі. Але суддзя абласнога суда Святлана Іванова пакінула пастанову Наваполацкага райсуда без зменаў.  Алене Шабуні і Вячаславу Лазараву давядзецца сплаціць штрафы — па 25 базавых велічынь (637,5 рублёў) кожнаму, прызначаныя за відэасюжэт на тэлеканале “Белсат” пра аварыю на наваполацкім заводзе “Палімір”.

Крыніца