Навіны і артыкулы

Журналістаў не пусцілі на сустрэчу старшыні Брэсцкага аблвыканкама з праціўнікамі акумулятарнага завода
| Падзеі 39

Журналістаў не пусцілі на сустрэчу старшыні Брэсцкага аблвыканкама з праціўнікамі акумулятарнага завода

Сустрэча з кіраўніком вобласці Анатолем Лісам прайшла 12 чэрвеня, у першым спісе для ўдзелу ў ёй былі пазначаныя тры прадстаўнікі незалежных выданняў. ...

На прысутнасці журналістаў настойвалі актывісты ініцыятыўнай групы, якія ўжо амаль паўтары гады змагаюцца супраць будаўніцтва пад Брэстам завода акумулятарных батарэй фірмы “АйПаўэр”.  

Аднак ніхто з прадстаўнікоў СМІ на сустрэчу не змог патрапіць. Больш таго, з боку ўладаў прагучала патрабаванне не весці запіс трохгадзіннай размовы на дыктафон.

Напярэдадані, 11 чэрвеня, адміністрацыя акумулятарнага завода «АйПаўэр» вырашыла зладзіць адмысловую прэс-канферэнцыю, але і на яе запрасілі толькі асобных журналістаў. Большасці прадстаўнікоў незалежных СМІ і блогераў, якія рэгулярна асвятляюць падзеі, звязаныя з гэтым заводам, на тэрыторыю прадпрыемства зайсці не дазволілі. Каментаваць сваё стаўленне да такога падзелу журналістаў кіраўніцтва завода адмовілася.

Крыніца